Добро пожаловать!
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им. Я.Купалы"

Гісторыка-краязнаўчы музей
Ваўкавыскага каледжа
УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы


Пашпарт музея (скачаць)

Пісьмовыя дакументы музея і іх пераклад (скачаць 22 Мбайт)

Музей ўстановы адукацыі з’яўляецца адным са структурных падраздзяленняў навучальнай ўстановы, якое вырашае шэраг адукацыйных задач і валодае практычна неабмежаваным патэнцыялам выхаваўчага ўздзеяння.

Можа змяніцца час, дзяржава, людзі, але нязменнымі застаюцца сведкі даўно мінуўшых дзён – пісьмовыя дакументы, прылады працы, прадметы побыту жыхароў беларускіх зямель, нашых бабуль і дзядуль. Народныя гулянні, звычаі і абрады, цяжкая праца і жах вайны, – аб усім гэтым нам паведамляюць рэчы, якія яшчэ гадоў 30 таму можна было знайсці на гарышчы амаль кожнай сялянскай хаты. Цяпер яны сустракаюцца ўжо толькі на рынку ў гандляроў антыкварыятам, альбо ў гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных музеях. Тым большае значэнне маюць такія музеі ва ўстановах адукацыі, так як іменна тут адбываецца трансляцыя базавых каштоўнасцей дзяржавы і грамадства, адаптацыя навучэнцаў да рэальных умоў жыцця, узнаўленне сацыяльнага вопыту і замацаванне новых арыенціраў развіцця.

Гісторыка-краязнаўчы музей Ваўкавыскага каледжа быў адчынены ў 1985 годзе. Зараз ён налічвае тры экспазіцыі:

1.Гістарычная
2.Этнаграфічная
3.Гісторыя Ваўкавыскага педвучылішча-каледжа.

Гістарычная экспазіцыя музея прысвечана гісторыі г. Ваўкавыска са старажытных часоў да нашых дзён. Яна прадстаўлена інфармацыйнымі стэндамі, экспанатамі старажытных часоў (каменная сякера, зубіла, рэшткі глінянага посуду з раскопак легендарнай Шведскай гары), экспанатамі часоў Вялікай Айчыннай вайны (каскі салдат, гільзы, рэшткі зброі, лісты з фронту, карта нямецкага салдата і т. п.).

У этнаграфічнай экспазіцыі музея прадстаўлены прылады працы, прадметы побыту і адзенне жыхароў Ваўкавышчыны і прылягаючых раёнаў канца Х1Х – першай паловы ХХ стагоддзяў.

Экспазіцыя “Гісторыя Ваўкавыскага педвучылішча-каледжа“ паведамляе пра адкрыццё сэрэдняй навучальнай установы ў даваенным 1940-м годзе, яе развіцці, дырэктарах і выкладчыках, першых выпусках і знакамітых выпускніках, спецыяльнасцях і традыцыях. Прадстаўлена інфармацыйнымі стэндамі і шэрагам такіх экспанатаў, як падручнікі 40-50-х гг. прошлага стагоддзя, прыстасаванні для пісьма таго часу (грыфільная дошчачка, чарнільніцы, ручка з пяром), пісьмовыя дакументы (дыпломы), альбомы і фотаздымкі, і нават “шпаргалкі”.

Музей каледжа налічвае больш за 400 экспанатаў асноўнага фонду, 50 экспанатаў навукова-дапаможнага фонду. Частка экспанатаў выстаўлена для агляду, частка знаходзіцца ў фондах.

Работа гісторыка –краязнаўчага музея ўключае ў сябе:

1.Правядзенне экскурсій.
2.Навукова-даследчую работу.
3.Работу з экспанатамі, іх улік, сістэматызацыю.
4.Планаванне і складанне новых тэматыка-экспазіцыйных планаў, адкрыццё новых экспазіцый.

Удзельнікамі творчага аб’яднання летапісцаў даўніны распрацаваны і рэгулярна праводзяцца экскурсіі па гістарычнай і этнаграфічнай экспазіцыях музея, у тым ліку і для маленькіх наведвальнікаў дзіцячых садкоў. Распрацаваны тэкст экскурсіі да экспазіцыі “Гісторыя Ваўкавыскага педвучылішча-каледжа”.

Пошукавая работа музея залежыць ад таго, над якой экспазіцыяй, выставай працуе музей. Паколькі апошнія два гады члены Савета музея рыхтавалі новую экспазіцыю “Гісторыя Ваўкавыскага педвучылішча-каледжа”, то і пошукавая работа была звязана з наладжваннем сувязей з былымі навучэнцамі, выкладчыкамі музея.

Асаблівую падрыхтоўку, шмат часу патрабуе работа з экспанатамі музея. Яна ўключае ў сябе правільнае апісанне кожнага экспаната (у трох дакументах: актах прыёму, інвентарнай кнізе, картатэцы): апісанне назначэння, стану захаванасці, памеру; правільнае нанясенне інвентарнага нумару ў залежнасці ад матэрыялу, з якога зроблены прадмет; правільнае захаванне і рэстаўрацыя экспанатаў. Гэта работа патрабуе шмат часу, спецыяльных ведаў і матэрыяльных сродкаў.

Акрамя вышэй пералічанай работы, музей каледжа з’яўляецца базай праходжання навучэнцамі псіхолага-педагагічнай практыкі на ўсіх педагагічных спецыяльнасцях, практыкі па арганізацыі турыстычных паслуг і тэхналагічнай практыкі на спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”.

Паслугамі музея шырока карыстаюца выкладчыкі і навучэнцы спецыяльнасці “Дызайн” на занятках жывапісу. А ўдзельнікі творчага аб’яднання летапісцаў даўніны бяруць кансультацыі ў выкладчыкаў дызайну пры складанні і афармленні новай экспазіцыі. Экспанаты і матэрыялы музея выкарыстоўваюцца як пад час правядзення вучэбных заняткаў, так і пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў (рушнікі, абрусы, скрыначкі, лямпы, ліхтары, гістарычныя дакументы, грашовыя адзінкі – усё гэта карыстаецца найбольшым попытам).

Такім чынам, гісторыка-краязнаўчы музей Ваўкавыскага каледжа выконвае наступныя педагагічныя функцыі: адукацыйная функцыя музея заключаецца ва ўглубленні ведаў аб гісторыі роднага краю, навучальнай установы, побыту беларускага народа;

развіваючая – у фарміраванні даследчага інтарэсу і актыўнасці, творчага мыслення, граматнай літаратурнай беларускай мовы, уменню выступать перад аўдыторыяй, навыкам самастойнага набыцця ведаў;

выхаваўчая функцыя музея ўзаемазвязана з засваеннем пэўных светапоглядных ідэй, маральных каштоўнасцей і норм, эстэтычных ідэалаў, у працэсе чаго адбываецца духоўнае ўзбагачэнне навучэнцаў.

У перспектывах развіцця музея – абнаўленне экспазіцыі па гісторыі краю.

Такім чынам, музей установы адукацыя з’яўляецца ўніверсальным інструментам адукацыі, станаўлення і развіцця асобы вучня і яго прафесійнага самавызначэння.

А.У.Жывіца


Фотаздымкі з адкрыцця экспазіцыі “Гісторыя Ваўкавыскага педвучылішча-каледжа”



Экскурсіі ў музеі




СТРАНИЦА НЕ ЗАВЕРШЕНА И НАХОДИТСЯ В РАЗРАБОТКЕ...


 
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-26-88, Факс: (8-01512) 6-26-88
E-mail: vaukpedkal@tut.by
Главная || Новости || О нас || Обратная связь || Контакты