Добро пожаловать!
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им. Я.Купалы"

П Р А К Т И К А


Сапраўдным настаўнікам можа
быць толькі чалавек чулага сэрца,
чалавек, адметны шчырасцю,
праўдзівасцю сваіх перакананняў, сваёй
нястомнай прагнасцю да новага,
да адкрыццяў, да пазнання свету, чалавек,
які самаахвярна аддае душэўныя багацці і веды людзям.
В. Вітка.

У адпаведнасці з вучэбным планам навучэнцы 4 курса спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” праходзяць другі этап педагагічнай практыкі “Пробныя ўрокі”. У ходзе яе навучэнцы папаўняюць і ўзбагачаюць свае тэарэтычныя веды, вучацца практычна прымяняць іх, далучаюцца да сакрэтаў педагагічнага майстэрства.

Навучэнцы 4 “Б” групы падчас практыкі дэманструюць набытыя ўменні і навыкі планаваць і праводзіць урокі ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, мэтазгодна планаваць асноўныя тыпы і структурныя кампаненты ўрокаў у пачатковых класах, распрацоўваць планы-канспекты, ажыццяўляць разнастайныя формы кантролю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па розных вучэбных прадметах, адбіраць рацыянальныя метады і прыёмы выкладання, шляхі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў. Пад кіраўніцтвам кіраўнікоў педагагічнай практыкі, Белавус В.М, Матвейчык Ю.Я., практыканты ўдасканальваюць уменне аналізаваць і ацэньваць сваю прафесійна-практычную дзейнасць.

Навучэнцы вучаць школьнікаў і навучаюцца самі, назіраюць, разважаюць, робяць высновы. І многія практыканты адчулі, што праца настаўніка самаадданая, што настаўнік абавязаны вучыцца ўсё жыццё, што новае адкрывае не той, хто многа ведае, а той, хто многа шукае.

Думаецца, што жыццёвае крэда ўсіх настаўнікаў прадвызначана радкамі беларускага пісьменніка-педагога В. Віткі: “Можа быць гэта і ёсць той адзіны крытэрый, які вызначае настаўніка: ці ёсць у цябе вучні, ці ёсць у цябе паслядоўнікі, ці ёсць у цябе сябры, якім хочацца не толькі вучыцца ў цябе, вывучаць твой вопыт, але і пераймаць твае чалавечыя якасці? Гэтае пытанне рана ці позна абавязкова задае сабе кожны чалавек, незалежна ад таго, якую прафесію, якую спецыяльнасць ён мае. Самае вялікае шчасце быць паэтам сваёй працы, любіць яе, верыць, што яна самая патрэбная людзям”.

В.М.Белавус, кіраўнік практыкі
Фотаздымкі прадстаўлены Ю.Я.Матвейчык

 
10 кастрычнiка


Раней...

 
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-26-88, Факс: (8-01512) 6-26-88
E-mail: vaukpedkal@tut.by
Главная || Новости || О нас || Обратная связь || Контакты