Добро пожаловать!
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им. Я.Купалы"

Лагатып Ваўкавыскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы” ўяўляе сабою вялікую літару У кірылічнага алфавіту, у адпаведнасці з лагатыпам універсітэта.

Наўмысна шырокія элементы ліній літары У сімвалізуюць фундаментальнасць універсітэцкай адукацыі і ўраўнаважваюць патэнцыял дынамічнасці і зменлівасці, сімволіка якога складзена ў трохвугольнасці (вострым вуглом уніз) літары У. У самой літары пазначаны пераход ад сіняга колеру да блакітнага. Сіні колер літары У - колер поспеху. Таксама гэты колер - знак вечнасці і неба. Ён сімвалізуе пэўнасць, сумленнасць, цнота, пастаянства, дабрату і добрую славу. Блакітны колер - гэта прыродны знак прамяністага неба, сінонім усяго чыстага і ўзвышанага, увасабляе духоўнае ўдасканаленне і ўзнёслыя ідэалы. Літара У абрамлена белай паласой, таксама белым колерам намаляваны літары ВК (Ваўкавыскі каледж), аснова ў выглядзе дзвюх гарызантальных ліній-"ступеняў" і пуцяводная зорка ў левым верхнім вугле літары В. Белы колер сімвалізуе сацыяльную еднасць, традыцыйнасць, праведнасць.

Стратэгія развіцця і накіраванасць у будучыню, маладосць і энергія, вопыт і традыцыі ператвараюць каледж у сучасную ўстанову адукацыі, спрыяюць стварэнню інавацыйнай эксперыментальнай і духоўнай базы для падрыхтоўкі кадраў новага пакалення - кваліфікаваных спецыялістаў, якія умеюць працаваць ва ўмовах краіны, якая стаіць на шляху развіцця.

Ваўкавыскі каледж установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" на сённяшні дзень ажыццяўляе падрыхтоўку па шасці спецыяльнасцям. Пры гэтым установа адукацыі мае багатую гісторыю, што дазваляе гаварыць пра яго сур'ёзную рэпутацыю.


Гімн каледжа

1. Ў небе высокім між цёмнымі хмарамі
Яркае бачым святло,
Слаўся, каледж наш, імёнамі, тварамі,
Ведамі слаўся, далёкімі марамі,
Ўсім, што тут месца знайшло!

2. Слаўся калыска прагрэсу і вопыту,
Талянту бацька, жыві!
Слава навукі магутнаму волату,
Скарбу майстэрства і мудрасці золату,
Ветразю шчырай любві!

3. Будуць нягоды кружыцца завеямі,
Будзе марозіць мацней.
Слаўся, каледж, наш, сваімі надзеямі,
Песнямі, лёсамі, слаўся падзеямі,
Слаўся і вечна квітней!

 
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-26-88, Факс: (8-01512) 6-26-88
E-mail: vaukpedkal@tut.by
Главная || Новости || О нас || Обратная связь || Контакты