Волковысский педколледж
 
 
Добро пожаловать!
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им. Я.Купалы"

У Ч Е Б Н О - М Е Т О Д И Ч Е С К А Я   Р А Б О Т А:


Родная мова – душа народа…

Душа без роднай мовы – гэта кветка без каранёў,гэта разбітая кветка,пусты дом!...Родная мова чаруе душу, і душа рвецца да яе, бо яна – калыска душы,гонар і імя народа. Менавіта гэта мы зразумелі на занятках беларускай мовы і літаратуры(выкладчык Бойка Я.К.) Адным з цікавых,насычаных,навучальных заняткаў прайшоў у 1 В групе(спецыяльнасць “ Замежная мова”)у рамках правядзення дэкады цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
У кожнай справе вельмі важна зрабіць добры пачатак. Гэта – як ключ у музыцы: ад яго пойдзе ўсё гучанне. Для гэтага патрэбна валодаць такімі якасцямі ,як увага,цярплівасць,кемлівасць,рашучасць,пачуццё калектывізму. Занятак праводзіўся ў форме інтэлектуальнай гульні.Падчас занятку навучэнцы былі падзелены на 5 каманд, кожная з якіх мела сваю назву.Каманды па-свойму выкарыстоўвалі патрэбныя якасці, але нельга вызначыць лепшую, таму што ўсе навучэнцы працавалі, праяўлялі зацікаўленасць да кожнага пытання і арганізаванасць сваіх каманд.
Назіралася ўзаемасувязь з дысцыплінамі “Чалавек і свет”, “Геаграфія”, “Беларуская літаратура”, “Гісторыя”. Галоўнай мэтай было захаванне акцэнталагічных норм беларускай мовы.Навучэнцы ўпэўніліся, што ад правільнай пастаноўкі націску, ужывання слоў залежыць камунікатыўная і этэтычная культура. Асноўны момант занятку заключаўся ў выхаванні спагады,дабрыні,чалавечнасці.

Лес і рэчку, і клёкат бусловы,
Чалавечую ўсмешку ўраз
Можна знішчыць адным толькі словам,
Што бяздумна вырвецца ў нас…

Пры падвядзенні вынікаў урока кожны,чарпнуўшы нешта новае,зразумеў,што павага і добрыя адносіны да людзей маюць важную ролю ў жыцці.

Павагай да людзей і ў дзень будзённы,
І ў святы хай напоўніцца твой дом.
Тады парог не переступяць беды,
Сяброўскіх рук адчуеш ты цяпло.
Жыві,твары і мудрасць продкаў ведай:
Пасей дабро – тады пажнеш дабро.
Рабіце дабро кожны дзень!


Вернуться назад

 
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-26-88, Факс: (8-01512) 6-26-88
E-mail: vaukpedkal@tut.by
Главная || Новости || О нас || Объявления || Обратная связь || Контакты