Волковысский педколледж
 
 
Добро пожаловать!
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им. Я.Купалы"

У Ч Е Б Н О - М Е Т О Д И Ч Е С К А Я   Р А Б О Т А:


Навучэнцы 2 “А” групы гасцінна запрасілі на пазакласнае мерапрыемства “Памяць сэрца”, прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое праводзілася ў рамках правядзення дэкады цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Мінула 70 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 70 гадоў над намі блакітнае, мірнае неба. I гэта не падарунак лёсу. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды змагаліся за тое, каб мы былі шчаслівыя. Няшмат засталося тых, хто, не шкадуючы сябе, крок за крокам праз усе страты, боль, смутак набліжаў Перамогу. Яна прыйшла да нас з яркай, непаўторнай вясной. Гэта свята са слязьмі на вачах. Кожная сям’я захоўвае памяць пра сваіх блізкіх, пра сваіх герояў.
І мы, навучэнцы 2 “А” групы, палічылі неабходным успомніць пра людзей, якія прайшлі праз пекла вайны, пра людзей, якія аддалі сваё жыццё ў імя Перамогі.
У літаратурнай гасцёўні прагучалі вершы і песні, дэманстраваліся фотаздымкі і відэазапісы ваеннага ліхалецця. Мерапрыемства закончылася хвілінай маўчання па ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.
Усе прысутныя пагадзіліся з думкай пра тое, што наша сустрэча – сведчанне таго, што ў Беларусі ніколі не знікне памяць пра палеглых на палях вайны салдат, пра іх трагічны лёс, пра тое, што любая вайна нясе страты, нішчыць маладосць і каханне, чалавечае шчасце.

Гаварыць,
Лішніх слёз не ліць,
Памяць не любіць слёз.
Заклінаць,
Каб нашчадкаў зямлі
Абмінуў непапраўны лёс.

Данута Бічэль-Загнетава.


Вернуться назад

 
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-26-88, Факс: (8-01512) 6-26-88
E-mail: vaukpedkal@tut.by
Главная || Новости || О нас || Объявления || Обратная связь || Контакты