Волковысский педколледж
 
 
Добро пожаловать!
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им. Я.Купалы"

У Ч Е Б Н О - М Е Т О Д И Ч Е С К А Я   Р А Б О Т А:

План-график открытых учебных занятий в апреле

План-график открытых учебных занятий в марте

План работы на апрель

План работы на март

План работы на февраль

План работы на декабрь

План работы на ноябрь

План работы на октябрь

План работы на август-сентябрь

План декады цикловой комиссии

План проведения методической декады цикловой комиссии технологии

План-график открытых учебных занятий преподавателей Волковысского колледжа учреждения образования “Гродненский государственный университет имени Янки Купалы” на 1 семестр 2014/2015 учебного года

ПЛАН-ГРАФИК завершения работы над методическими темами преподавателей Волковысского колледжа учреждения образования “Гродненский государственный университет имени Янки Купалы” в 2014/2015 учебном году



Шануйце роднае слова!

Слова да слова, слова да слова –
Гэта бацькоўская родная мова,
Матчына мова, пяшчотная, чыстая,
Быццам крыніца, жывая, іскрыстая.
А. Вольскі

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года з мэтай захавання моўнай і культурнай разнастайнасці. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, для кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. З гэтай нагоды па ініцыятыве выкладчыкаў цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і пры актыўнай падтрымцы навучэнцаў у Ваўкавыскім каледжы былі падрыхтаваны і праведзены цікавыя мерапрыемствы.

У кабінеце беларускай мовы і літаратуры размясцілася выстава “Пясняр зямлі Ваўкавыскай”, якая прысвечана старонкам біяграфіі і творчасці франтавіку, паэту, былому выкладчыку нашай навучальнай установы Бандарэнку Сяргею Аляксандравічу.

У аўдыторыях былі размешчаны выказванні, шчырыя словы пра беларускую мову, яе багацце, прыгажосць, мілагучнасць вядомых дзеячаў нашай нацыянальнай культуры: Францыска Скарыны, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых. 20 лютага на перапынках гучалі песні, былі прадстаўлены невялікія відэафільмы і мультфільмы на беларускай мове. На другім паверсе размясцілася выстава “Мова цікава”, дзе былі размешчаны цікавыя, самабытныя, запамінальныя словы (хмарачос, кажан, пантофлі, спічасты і інш.) і прыказкі на роднай мове, якія падтрымліваліся дасціпнымі малюнкамі.

27 лютага быў арганізаваны конкурс на лепшага чытальніка вершаў на беларускай мове сярод навучэнцаў каледжа “Галасы маёй роднай старонкі”. Трэба адзначыць, што дадзены конкурс праводзіцца ўжо трэці год запар у нашым каледжы. Думаецца, што дадзенае мерапрыемства стала добрай традыцыяй, якое з’ядноўвае нас, вучыць адчуваць прыгожае беларускае слова, вучыць выказваць свае пачуцці праз слова, жэст, міміку, голас.

На сцэну выйшлі 16 чытальнікаў з трох курсаў каледжа. Палова з іх (8 чалавек) – гэта прадстаўнікі 1-га курса. Што і гаварыць, тут гучалі цудоўныя, пранікнёныя, мілагучныя беларускія вершы. Кожны новы ўдзельнік абуджаў у слухачоў усё новыя хвалі пачуццяў: ад парыўнай нястрыманасці, экспрэсіўнасці, бурлівасці да ціхай зачараванасці, лірычнасці, пяшчоты; ад светлага жалю, маркоты, задуменнасці да весялосці, зухаватасці, аптымізму. Я думаю, што інакш і немагчыма, бо і спектр выбраных вершаў быў разнастайным. І пра каханне, і пра патрыятызм, пра любоў да бацькоў, Радзімы, і пра незагойную рану – Вялікую Айчынную вайну, і пра ранейшы штодзённы побыт простых беларусаў. Нельга не ўспомніць і музычны выхад навучэнак 3 “Б” групы Біліда Веранікі і Шымановіч Веранікі з песняй “Простыя словы”.

Пераможцамі ж у конкурсе сталі: Карэпанава Анастасія навучэнка 1 “Б” групы з вершам Алены Руцкай “Ля брацкай магілы”, Сядляр Вераніка навучэнка 1 “В” групы (урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”), якая заняла 2 месца і Крачко Анастасія з 1 “Б” групы з вершам Рыгора Барадуліна “Бацьку” заняла 3 месца. Усе выступоўцы, вядучыя атрымалі ад прафкама студэнтаў сімвалічныя падарункі. Віншуем пераможцаў! І вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у дадзеным мерапрыемстве.


Адкрытае пасяджэнне навуковага гуртка “Праблемы літаратурнага даследавання”

З кожным днём усё бліжэй знамянальная дата – 70-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Наш каледж таксама не абмінуў такую важную дату. У шэрагу святочных мерапрыемстваў на навуковым гуртку “Праблемы літаратурнага даследавання” быў арганізаваны адкрыты занятак, прысвечаны юбілею Перамогі.
Навучэнцы прадэманстравалі вынікі сваёй даследчыцкай дзейнасці ў аспекце даследавання неўміручай літаратурнай спадчыны пісьменнікаў-франтавікоў у наступных накірунках: “Анкетаванне”, “Сучасныя даследчыкі”, “Лагічны ланцужок”, “Лёсы і памяць”, “Малюем прозу”, “След вайны ў нашых сэрцах”, “У гады суровых выпрабаванняў”.
Юныя даследчыкі аналізавалі і супастаўлялі творы беларускіх пісьменнікаў, ажыццяўлялі зверку сваіх меркаванняў, высноў з высновамі літаратуразнаўцаў па розных праблемах, падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра тых, хто праз ваеннае ліха не паспеў здзейсніць свае творчыя задумы, напісаць галоўныя кнігі жыцця, зрабілі ілюстрацыі да твораў на ваенную тэматыку, прачыталі самастойна складзеныя вершы-сінквейны на тэму “Вайна”, арганізавалі выставу “У гады суровых выпрабаванняў” і пазнаёмілі з кнігамі, у якіх галоўная ўвага нададзена памяці пра вайну, яе духоўна-маральнай і сацыяльнай значнасці ў наш час.
Падзеі тых незабыўных дзён з кожным годам аддаляюцца ад нас. Варта апублікаваць нямала з таго, што засталося ды ацалела з літаратурнай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі падчас тых трагічных ваенных падзей. Трэба зазначыць, што дзеля вяртання і асэнсавання іх творчасці нямала зрабілі ў свой час беларускія пісьменнікі да гэтай місіі далучыліся і ўдзельнікі літаратурнага гуртка.

Часцей, часцей прыпамінай
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, -
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май,-
Часцей, мой друг, прыпамінай!

                                  Ніл Гілевіч.

Аўтар артыкула: В.М.Белавус, выкладчык беларускай мовы і літаратуры



Вернуться назад

 
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-26-88, Факс: (8-01512) 6-26-88
E-mail: vaukpedkal@tut.by
Главная || Новости || О нас || Объявления || Обратная связь || Контакты