Волковысский педколледж
 
 
Добро пожаловать!
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им. Я.Купалы"

У Ч Е Б Н О - М Е Т О Д И Ч Е С К А Я   Р А Б О Т А:

План-график открытых учебных занятий в апреле

План-график открытых учебных занятий в марте

План работы на апрель

План работы на март

План работы на февраль

План работы на декабрь

План работы на ноябрь

План работы на октябрь

План работы на август-сентябрь

План декады цикловой комиссии

План проведения методической декады цикловой комиссии технологии

План-график открытых учебных занятий преподавателей Волковысского колледжа учреждения образования “Гродненский государственный университет имени Янки Купалы” на 1 семестр 2014/2015 учебного года

ПЛАН-ГРАФИК завершения работы над методическими темами преподавателей Волковысского колледжа учреждения образования “Гродненский государственный университет имени Янки Купалы” в 2014/2015 учебном году



Беларуская літаратура аб вайне не ваенная, а антываенная

4 сакавіка 2015 г. у 2 “В” групе адбыўся адкрыты занятак па беларускай літаратуры па тэме «Паказ лёсу моладзі ў гады вайны ў апавяданні Івана Навуменкі “Сямнаццатай вясной”». Варта адзначыць актуальнасць дадзенай тэмы: 16 лютага споўнілся 90 гадоў з дня нараджэння Iвана Якаўлевіча Навуменкі – вядомага беларускага празаiка, лiтаратуразнаўца, доктара фiлалагiчных навук, акадэмiка Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола і Дзяржаўнай прэміі Беларусі, дзеяча навукі Беларусі. Постаць гэтага чалавека нагадвае фальклорнага асілка, які валодае не толькі фізічнай сілай, але і духоўнай. Настойлівасць, мэтанакіраванасць, дабрыня і мудрасць – усё гэта чыталася ў яго вачах. Цвёрдым упэўненым крокам ішоў ён ад твора да твора, ад адной вяршыні да другой, перадаючы поступ жыцця, імклівы рух эпохі, што ствараўся розумам, рукамі яго пакалення.

Сучаснаму чалавеку застаецца спасцігнуць і асэнсаваць маштабнасць і неабсяжнасць асобы Івана Навуменкі, яго значны след не толькі ў літаратуры, але і ў станаўленні беларускай навукі, развіцці грамадскай думкі.

На занятку былі створаны зместавыя і арганізацыйныя ўмовы для зацікаўлення падлеткаў апавяданнем “Сямнаццатай вясной”. У ходзе самастойнай аналітычнай і пошукавай дзейнасці навучэнцы выказвалі агульнае меркаванне аб тэматыцы і праблематыцы твора, апісвалі духоўны свет герояў, характарызавалі вобразы галоўных герояў, давалі ацэнку іх паводзінам, аналізавалі апавяданне.

Будучыя настаўнікі атрымалі магчымасць наведаць віртуальны музей, прысвечаны творчасці І. Навуменкі “Крыніцы б’юць з глыбінь”, праслухаць відэаінтэрв’ю з народным пісьменнікам і даведацца з першых вуснаў пра тое, як узнікла задума напісаць пра юнакоў, якія пайшлі на вайну.

Для развіцця камунікацыйных уменняў, пазнавальных і творчых якасцей навучэнцам прапаноўваліся творчыя заданні: рэфлексійнае эсэ, складанне сінквейна.

Іван Навуменка
Таленавіты, сумленны.
Хвалюецца, змагаецца, верыць.
Абуджае нянавісць да сіл зла.
Антыфашыст.

Вайна
Жорсткая, смяротная.
Спусташае, спапяляе, разлучае.
Прыносіць толькі гора і бяду.
Слёзы.

На занятку прадэманстравана эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій як сродка актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, эфектыўнасць выкарыстання прыёмаў актыўнага і інтэрактыўнага навучання як сродка павышэння пазнавальнай матывацыі навучэнцаў.

В.М. Белавус, настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Вернуться назад

 
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-26-88, Факс: (8-01512) 6-26-88
E-mail: vaukpedkal@tut.by
Главная || Новости || О нас || Объявления || Обратная связь || Контакты