Добро пожаловать!
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им. Я.Купалы"

УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ РАБОТА


21 лютага ва ўсім свеце аздначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды адбылося святкаванне і ў Ваўкавыскім каледжы. Сённяшні дзень праходзіў пад дэвізам: “Гавары са мной па-беларуску!” Навучэнцы і выкладчыкі актыўна падхапілі гэту ініцыятыву. Зранку ўсіх, хто заходзіў у каледж, віталі беларускімі песнямі і сувенірамі. З задавальненнем навучэнцы і выкладчыкі фатаграфаваліся ў імправізаванай фотазоне, дзе на фоне арыгінальных вырабаў з саломкі ўзвышалася каларытная літара Ў. Шмат жадаючых прыйшлі праверыць свае веды пад час акцыі “Пішам дыктант разам”. Фае і сцены каледжа ўпрыгожвалі выставы малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Малюем беларускую літаратуру” і выстава “Пісьменнікі-юбіляры”. Выкладчыкі і навучэнцы мелі магчымасць прыняць удзел у акцыі “Маё любімае беларускае слова”. Кульмінацыяй свята стаў конкурс “Гучы, роднае слова”, дзе навучэнцы прадэманстравалі свае таленты ў намінацыях “Беларускі верш”, “Беларуская песня”, “Беларускі танец”.

Н.В. Лазарчык



21 лютага


Раней...

 
Волковысский колледж УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 6-77-25
E-mail: vaukpedkal@tut.by
Главная || Новости || О нас || Обратная связь || Контакты