Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў

У Ваўкавыскім каледжы 17 красавіка адбылася навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў “Свет даследчых ідэй – 2025” з міжнародным удзелам, прысвечаная Году добраўпарадкавання. Арганізатар мерапрыемства, кіраўнік навуковага аб’яднання навучэнцаў “Эйдас”, выкладчык Кацярына Віктараўна Тапчылка, прадставіла статыстычныя дадзеныя канферэнцыі: “Сёлетняе, шостае па ліку мерапрыемства, стала самым масавым. Яно сабрала 157 навучэнцаў з 10 каледжаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і 6 школ Ваўкавыскага раёна. Яны прадставілі 143 даследаванні, якія ўвайшлі ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі”.

Традыцыйны гібрыдны фармат мерапрыемства дазволіў удзельнікам прадставіць работы ў вочным, завочным і дыстанцыйным фарматах. Маладых даследчыкі пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў падрыхтавалі грунтоўныя, сучасныя, практыка-арыентаваныя, інтэлектуальныя работы, у якіх даследуюцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзіцячым садзе і пачатковай школе, захавання беларускіх традыцый, экалагічнай і інклюзіўнай культуры, культуры харчавання, выкарыстання штучнага інтэлекту, турыстычнай спадчыны Беларусі, памяці пра Вялікую Айчынную вайну, уплыву фізічных і хімічных рэчываў на арганізм чалавека, а таксама лінгвістычныя і метадычныя аспекты вывучэння замежных моў.

Конкурсны характар канферэнцыі стварыў атмасферу азартнага спаборніцтва, а кампетэнтнае журы з ліку навучэнцаў і выкладчыкаў узнагародзіла ўдзельнікаў дыпломамі, а ўсе навуковыя кіраўнікі атрымалі падзякі ад арганізатараў. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Марына Іосіфаўна Зянько адзначыла: “Канферэнцыя дала мажлівасць маладым даследчыкам прадэманстраваць плён сваёй працы, шчырую зацікаўленасць сучаснай моладзі ў навуковай справе, а таксама у Год добраўпарадкавання прадставіць свае праекты, прапановы, парады па ўдасканаленні дабрабыту нашага краю і такім чынам зрабіць свет вакол нас лепшым”.

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі (pdf)



Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 17 красавіка 2025г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Фотовыставка «80-летию Победы посвящается…»


Тематический концерт к 80-летию Великой Победы "Мы память верную храним!"
(08.05.2025)


Конкурс инсценированной песни "80 мирных лет"
(07.05.2025)


ПОДВЕДЕНЫ ИТОГИ ПРЕДДИПЛОМНОЙ ПРАКТИКИ В ГРУППЕ 2-31
(07.05.2025)


Итоги технологической преддипломной практики в группе 3-41 специальности "Иностранный язык (английский, немецкий)
(07.05.2025)


Защита преддипломной практики на специальности «Дошкольное образование»
(07.05.2025)


Музыкальный квиз «О героях былых времён», посвященный 80-летию Великой Победы
(06.05.2025)


Накануне 80-летия Великой Победы
(06.05.2025)


Защита преддипломной практики по специальности «Дизайн (графический)» как завершающий этап в подготовке специалиста
(05.05.2025)


Выставка "Калейдоскоп красок" Варвары Сулавко
(02.05.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ