вул.Сацыялістычная, 33
г.Ваўкавыск,
Гродзенская вобл.,
231895

8-01512-67725

 

vk@grsu.by
vk.grsu.by

 

Электронны зварот

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб:


Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".
Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове..


Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;/li>
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўную назву юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў ".


Без разгляду па сутнасці застаюцца звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя і імя па бацьку або ініцыялаў, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца яго працы (вучобы);
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • ўтрымліваюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Ваўкавыскі каледж
УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Тэлефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 6-77-25
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Усе правы абаронены. Рэгістрацыйнае пасведчанне №4141102115 ад 20.07.2011

ВЯРНУЦЦА НА ГАЛОЎНУЮ