вул.Сацыялістычная, 33
г.Ваўкавыск,
Гродзенская вобл.,
231895

8-01512-67725

 

vk@grsu.by
vk.grsu.by

 

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

БЕРНАТ АЛЕНА СТАНІСЛАВАЎНА,
педагог сацыяльны
выкладчык псіхолага-педагагічных дысцыплін,
кабінет 16 (музычны корпус)

Педагог сацыяльны ажыццяўляе комплекс мерапрыемстваў па сацыяльнай абароне, выхаванні і развіцці навучэнцаў каледжа ў сферы бліжэйшага асяроддзя: вучэбным калектыве, сям’і, па месцы жыхарства, у моладзевых аб’яднаннях. Забяспечвае сацыяльна-педагагічную падтрымку і дапамогу педагогам пры арганізацыі ўзаемадзеяння з навучэнцамі і іх бацькамі. Значнае месца ў практыцы работы педагога сацыяльнага займае сацыяльнае пасярэдніцтва — садзейнічанне вырашэнню ўзнікшых праблем у сістэме сацыяльных узаемадзеянняў у якасці прадстаўніка навучэнцаў.

Педагог сацыяльны дапамагае навучэнцам арыентавацца ў навакольным свеце, аказвае садзейнічанне таму, каб кожны з іх пры неабходнасці перагледзеў свае жыццёвыя каштоўнасці, паверыў у сябе, быў здольны прыняць і засвоіць пазітыўныя нормы арганізацыі сваёй жыццядзейнасці.

Да педагога сацыяльнага могуць звярнуцца за дапамогай навучэнцы, педагогі, бацькі ў цяжкія хвіліны свайго жыцця, атрымаць падтрымку словам і справай.

Дзейнасць педагога сацыяльнага арганізуецца з улікам патрабаванняў сучаснасці, асаблівасцей установы адукацыі, кантынгенту навучэнцаў, сацыяльнага статусу іх сем’яў і ўзроўню культуры, запытанняў педагогаў, бацькоў, навучэнцаў.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці педагога сацыяльнага з’яўляюцца:

1. Дыягностыка(даследаванне, вывучэнне) умоў жыцця і сацыялізацыі навучэнцаў каледжа ў сям’і, установе адукацыі, па месцы жыхарства.

2. Прафілактыка і асвета, якія маюць на ўвазе як правядзенне мерапрыемстваў па ліквідацыі і папераджэнні прычын, умоў і фактараў, што выклікаюць тыя ці іншыя адхіленні ў паводзінах навучэнцаў каледжа, фарміраванне ўстановак на здаровы лад жыцця, аказанне дапамогі ў розных відах сацыяльна-значнай дзейнасці, арганізацыю вольнага часу навучэнцаў, так і асвету бацькоў, педагогаў па іх запытанні, выніках дыягностыкі.

3. Метадычная работа:

- вывучэнне і абагульненне вопыту сацыяльна-педагагічнай работы;
- распрацоўка метадычных матэрыялаў па пытаннях развіцця, выхавання, навучання, сацыялізацыі навучэнцаў, праблемах сям’і, абароны дзяцінства;
- назапашванне метадычных матэрыялаў;
- удзел у педагагічных саветах, нарадах, метадычных аб’яднаннях;
- удзел у арганізацыі і правядзенні семінараў-практыкумаў, канферэнцый і да т.п.

4. Ахова правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх:

- абарона правоў дзяцей-сірот, дзяцей, пакінутых без апякунства бацькоў, а таксама паўналетніх навучэнцаў з іх ліку;
- аказанне дапамогі непаўналетнім, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным стане, навучэнцам-інвалідам, пацярпелым пры аварыі на ЧАЭС, навучэнцам з няпоўных, мнагадзетных, малазабяспечаных сямей;
- прадстаўленне інтарэсаў непаўналетніх навучэнцаў пры ўзаемадзеянні з органамі аховы правапарадаку, у судзе.

Для паўнавартаснай арганізацыі сваёй дзейнасці педагог сацыяльны ўзаемадзейнічае з інспекцыямі і камісіямі па справах непаўналетніх; органамі апекі і папячыцельства; праваахоўнымі і праваабарончымі органамі; сацыяльна-педагагічнымі цэнтрамі і іншымі сацыяльнымі інстытутамі пры необходнасці.

Акрамя таго, педагог сацыяльны:

• штогод на аснове вывучэння соцыума ўстановы адукацыі складае сацыяльна-педагагічную характарыстыку;
• ажыццяўляе комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідента Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у небяспечных сем’ях»;
• вядзе улік розных катэгорый навучэнцаў, сямей;
• праводзіць сацыяльна-педагагічнае кансультаванне па запытанні;
• пры дапамозе дыягностыкі выяўляе праблемнае поле навучэнцаў, бацькоў, педагогаў;
• праводзіць работу з навучэнцамі ў вучэбным калектыве, інтэрнаце;
• садзейнічае стварэнню педагагічна арыентаванага наваколля;
• забяспечвае сацыяльна-педагагічную падтрымку сям’і ў развіцці асобы навучэнца;
• прымае ўдзел у арганізацыі сацыяльна значнай дзейнасці навучэнцаў, садзейнічае развіццю моладзевых ініцыятыў, творчага патэнцыялу, самадзейнасці навучэнцаў;
• вядзе неабходную ўлікова-справаздачную дакументацыю.

У аснову дзейнасці педагога сацыяльнага пакладзены міжнародныя нарматыўныя дакументы, а таксама нарматыўна – прававыя дакументы Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі.

Графік работы педагога сацыяльнага
Дні тыдняРабочы часАбедзенны перапынакРабота ў інтэрнацеЧас кансультавання
Панядзелак9.00 – 14.00
14.30 – 18.00
14.00 – 14.3019.30 – 21.4515.30 – 17.30
Аўторак9.00 – 14.00
14.30 – 18.00
14.00 – 14.3012.00 – 14.00
Серада9.00 – 14.00
14.30 – 18.00
14.00 – 14.3019.30 – 21.4515.30 – 17.30
Чацвер9.00 – 14.00
14.30 – 18.00
14.00 – 14.3012.00 – 14.00
Пятніца9.00 – 14.00
14.30 – 17.30
14.00 – 14.3015.30 – 17.30


ЕПІХІНА ІРЫНА ВАСІЛЬЕЎНА,
педагог-псіхолаг,
выкладчык псіхолага-педагагічных дысцыплін,
кабінет 2 (музычны корпус)

Графік работы педагога-псіхолага
Дні тыдняРабочы часАбедзенны перапынакРабота ў інтэрнацеЧас кансультавання
Панядзелак8.00 – 15.30
18.00 – 20.00
12.00 – 12.3018.00 – 20.0010.50 – 12.10
17.50. – 18.30
Аўторак8.00 – 16.3012.00 – 12.3013.00 – 14.30
Серада8.00 – 15.30
18.00 – 20.00
12.00 – 12.3018.00 – 20.0012.30 – 13.40
17.50 – 18.30
Чацвер8.00 – 16.3012.00 – 12.30
Пятніца8.00 – 16.0012.00 – 12.3013.30 – 15.00
Субота8.00 – 15.00
18.00. – 20.00
11.20 – 11.5018.00 – 20.0018.30 – 19.30

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

ОТЧЕТНО-ВЫБОРНАЯ КОНФЕРЕНЦИЯ ЦЕХОВОЙ ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ ОБУЧАЮЩИХСЯ ВОЛКОВЫССКОГО КОЛЛЕДЖА
(19.04.2024)


Открытый кураторский час на тему "Чернобыль - мы обязаны знать и помнить..."
(19.04.2024)


Дань памяти погибшим защитникам Отечества в годы Великой Отечественной войны
(19.04.2024)


Пробная экскурсия состоялась!
(19.04.2024)


На I месте – команда Волковысского колледжа учреждения образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы»
(18.04.2024)


Диалоговая площадка "Молодежь - знак качества"
(17.04.2024)


VII Открытый Фестиваль Новруз Байрам
(16.04.2024)


Преддипломная практика на специальности «Начальное образование»
(16.04.2024)


Преддипломная практика на специальности «Дошкольное образование»
(16.04.2024)


"Душа ребёнка - чистый лист, рисунок его жизни зависит от вас..."
(15.04.2024)


Почтили память узников фашистских лагерей минутой молчания
(12.04.2024)




Ваўкавыскі каледж
УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Тэлефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 6-77-25
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Усе правы абаронены. Рэгістрацыйнае пасведчанне №4141102115 ад 20.07.2011

ВЯРНУЦЦА НА ГАЛОЎНУЮ