вул.Сацыялістычная, 33
г.Ваўкавыск,
Гродзенская вобл.,
231895

8-01512-67725

 

vk@grsu.by
vk.grsu.by

 

Спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя»

Спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя» – малышка. Не толькі таму, што нашы навучэнцы будуць працаваць у дзіцячых садах, а таму, што гэта самая маладая спецыяльнасць у каледжы. Першы набор быў ажыццёўлены ў 2010 годзе.

Дашкольная адукацыя – спецыяльнасць, прадметнай галіной якой з’яўляецца выхаванне, навучанне і развіццё дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. Прафесіянальныя кампетэнцыі ў гэтай сферы фарміруюцца ў навучэнцаў у працэсе цэласнага вывучэння сукупнасці дысцыплін, што забяспечваюць педагагічную адукацыю спецыяліста сістэмы дашкольнай адукацыі.

Ёсць шмат меркаванняў, якім павінен быць выхавацель. Але самае галоўнае: ён павінен любіць сваю прафесію. Быць добрым і ветлым. Дапамагаць дзецям развіваць у сабе асобу. Раскрываць іх асаблівыя таленты. І самае галоўнае, выхавацель пражывае разам з імі іх маленькія жыцці. І неабходна, каб гэтыя дні жыцця былі для дзяцей цікавымі, каб яны, прыходзячы дамоў, апавядалі сваім бацькам, пра што яны даведаліся ў дашкольнай установе.

За час навучання ў каледжы навучэнцаў навучаць:
- Планаваць і арганізоўваць розныя віды дзейнасці і зносінаў дзяцей на працягу дня;
- Арганізоўваць розныя гульні з дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту;
- Праводзіць мерапрыемствы па фізічным выхаванні ў працэсе выканання рухальнага рэжыму;
- Арганізоўваць пасільную працу і самаабслугоўванне;
- Арганізоўваць прадуктыўную дзейнасць дашкольнікаў (маляванне, лепка, аплікацыя, канструяванне);
- Арганізоўваць і праводзіць святы і забавы для дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту;
- Ажыццяўляць педагагічны кантроль, ацэньваць працэс і вынікі навучання дашкольнікаў;
- Праводзіць бацькоўскія сходы, прыцягваць бацькоў да арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў у групе і ва ўстанове адукацыі;
- Ствараць у групе прадметна-развіццёвае асяроддзе.

Якім павінен быць выхавацель? Канечне, з усмешкай на твары. Калі выхавацель сутракае дзіця і выпраўляе маму з усмешкай, дык і мама, і дзіця спакойна расстануцца, малыш з радасцю пабяжыць у групу, а мама ў прыўзнятым настроі адправіцца на работу. Выхавацель павінен з лёгкасцю знаходзіць агульную мову, не толькі з дзецьмі, але і з бацькамі.У добрага выхавацеля заўсёды пазітыўная атмасфера ў калектыве, дзеці дружныя, а бацькі спагадныя. Канечне ж, выхавацель – гэта не проста добрая цёця, гэта найперш за ўсё педагог, ён павінен дапамагаць бацькам у выхаванні дзіцяці, таму залішняя дабрыня тут не патрэбна.

Нашы навучэнцы вучацца разумець сутнасць і сацыяльную значнасць сваёй будучай прафесіі, ацэньваць рызыкі і прымаць рашэнні ў нестандартных сітуацыях, працаваць у калектыве і камандзе, узамадзейнічаць з кіраўніцтвам, калегамі і сацыяльнымі партнёрамі.

Навучэнцы нашай спецыяльнасці прыцягваюцца да навукова-даследчай работы.

У каледжы арганізаваны гурткі. Вынікі работ навучэнцы дэманструюць на конкурсах, выставах.

Калі дыплом ВНУ не самамэта, дык наш каледж – самы выгадны варыянт: часу на вучобу патрэбна будзе менш, а ўзровень падрыхтоўкі не горшы. Да таго ж нашы выпускнікі зараз могуць паступаць у любую ВНУ на скарочаную форму навучання.

Ваўкавыскі каледж
УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Тэлефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 6-77-25
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Усе правы абаронены. Рэгістрацыйнае пасведчанне №4141102115 ад 20.07.2011

ВЯРНУЦЦА НА ГАЛОЎНУЮ