вул.Сацыялістычная, 33
г.Ваўкавыск,
Гродзенская вобл.,
231895

8-01512-67725

 

vk@grsu.by
vk.grsu.by

 

Спецыяльнасць “Замежная мова” (англійская, нямецкая)”

З 1997 года ў Ваўкавыскім каледжы існуе спецыяльнасць “Замежная мова”, дзе вучаць разумець замежныя мовы і гаварыць на англійскай і нямецкай мовах. Спецыяльнасць “Замежная мова” настолькі запатрабаваная, што на яе паступаюць нават замежныя грамадзяне. Дадзеная спецыяльнасць дае магчымасць навучэнцам знаёміцца з новымі людзьмі не толькі з Беларусі, але і з іншых краін, ведаць усё пра культуру краіны вывучаемай мовы і нават адправіцца туды самому! За час вучобы навучэнцы нашай спецыяльнасці некалькі разоў пабывалі ў Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Аўстрыі, Вядучымі дысцыплінамі на нашай спецыяльнасці з'яўляюцца практычная фанетыка, практычная граматыка, практыка вуснай і пісьмовай мовы, якія вывучаюцца на працягу ўсяго перыяду навучання. Таксама навучэнцы атрымліваюць глыбокія веды па літаратуры краіны вывучаемай мовы, краіназнаўстве, стылістыцы, атрымліваючы задавальненне ад асваення і свабодных зносін на замежнай мове.

У каледжы створаны ўсе ўмовы для якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў: працуюць фоналабараторыя, лінгафонныя кабінеты, абсталяваныя сучаснымі сродкамі навучання. Наша стратэгія навучання мове - гэта павышаная інтэнсіўнасць навучання і выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій. Усе методыкі вывучэння замежных моў адпавядаюць сучасным патрабаванням і спрыяюць свабоднаму валоданню замежнымі мовамі.

На працягу навучання навучэнцы маюць магчымасць прымяніць свае веды на псіхолага-педагагічнай практыцы, пробных ўроках і занятках, выявіць сваё майстэрства на пераддыпломнай практыцы.

Навучэнцы нашай спецыяльнасці неаднаразова станавіліся пераможцамі Рэспубліканскай алімпіяды па замежнай мове і Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства. Абсалютная большасць выпускнікоў нашай спецыяльнасці паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, так як выкладанне ажыццяўляюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, магістры педагагічных, філалагічных і гуманітарных навук.

Глядзі на жыццё па-іншаму разам са спецыяльнасцю «Замежная мова» Ваўкавыскага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»!

Ваўкавыскі каледж
УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Тэлефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 6-77-25
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Усе правы абаронены. Рэгістрацыйнае пасведчанне №4141102115 ад 20.07.2011

ВЯРНУЦЦА НА ГАЛОЎНУЮ