вул.Сацыялістычная, 33
г.Ваўкавыск,
Гродзенская вобл.,
231895

8-01512-67725

 

vk@grsu.by
vk.grsu.by

 

Спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя”

Спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя” – найстарэйшая спецыяльнасць у каледжы. Год заснавання – 1940. За гады існавання падрыхтавана больш за10 000 настаўнікаў пачатковых класаў.

Прафесія настаўніка ва ўсе часы заставалася найбольш ганаровай, але ў той жа час найбольш цяжкай. Уменне перадаць свой вопыт маладым, што ўступаюць у самастойнае жыццё людзям, –гэта талент.

Чалавек, які рашыў прысвяціў сябя цяжкай і высакароднай прафесіі настаўніка, валодае вялікім цярпеннем, дабрынёй і шчодрасцю, горача любіць дзяцей і адданы школе. Гэтаму вучаць на ўроках педагогікі і псіхалогіі, на занятках прыватных методык. Навучэнцы спасцігаюць прыгожае на ўроках выяўленчага мастацтва, музыкі і выразнага чытання. Прафесійнныя навыкі набываюць на практыцы ў школе. 2 курс – гэта псіхолага-педагагічная практыка ў якасці памочнікаў класных кіраўнікоў. Дзівосны свет прыроды пазнаюць на практыцы па асновах пачатковага светапазнання. На 3 курсе спрабуюць сябе ў ролі важатых у дзіцячых аздараўленчых лагерах у летні перыяд, даюць пробныя ўрокі. А на 4 курсе дапамагаюць самым маленькім вучням адаптавацца ў іх першыя дні ў школе і праходзяць пераддыпломную практыку.

Спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя» самая музычная!

Удасканальваць практычныя і тэарэтычныя веды ў галіне музыкі навучэнцам дапамагаюць наступныя дысцыпліны: «Тэорыя музыкі і сальфеджыа”, “Гісторыя музыкі”, “Харавыя спевы і практыка работы з хорам”, “Асновы дырыжыравання, “Асновы інструментоўкі”.

Спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя» самая творчая!

Вучэбныя дысцыпліны “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Асновы кампазіцыі і колеразнаўства”, “Дэкаратыўнае маляванне” дапамагае навучэнцам развіваць творчыя здольнасці.

Навучаючыся на спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», навучэнцы атрымліваюць дадатковую спецыяльнасць: «Кіраўнік студыі дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва» або «Кіраўнік музычнага аб’яднання».

Навучэнцы нашай спецыяльнасці актыўныя, творчыя, разумныя, спартыўныя, вясёлыя, працавітыя. Павышаюць свой інтэлектуальны ўзровень, займаючыся ў навуковых гуртках, з’яўляючыся пастаянными ўдзельнікамі конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, спаборніцтваў. Пашыраюць кругагляд, вандруючы па гарадах рэспублікі і другіх краінах.

Выпускнікі працаўладкоўваюцца ва ўстановы адукацыі настаўнікамі пачатковых класаў, педагогамі-арганізатарамі, кіраўнікамі гурткоў або студый, атрымліваюць магчымасць працягнуць навучанне ў ВНУ нашай краіны.

Ваўкавыскі каледж
УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Тэлефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 6-77-25
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Усе правы абаронены. Рэгістрацыйнае пасведчанне №4141102115 ад 20.07.2011

ВЯРНУЦЦА НА ГАЛОЎНУЮ