вул.Сацыялістычная, 33
г.Ваўкавыск,
Гродзенская вобл.,
231895

8-01512-67725

 

vk@grsu.by
vk.grsu.by

 

ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «Моладзевы атрад аховы правапарадку»

СКЛАД добраахвотнай дружыны «Моладзевага атрада аховы правапарадку»

Бернацкая Таццяна Казіміраўна – камандзір атрада
Нінард Марта Станіславаўна - член атрада
Качаржук Лізавета Сяргееўна- член атрада
Кудрычава Святлана Іванаўна- член атрада
Грэмешкевіч Ліяна Алегаўна- член атрада
Кавальчук Ксенія Віктараўна- член атрада
Ялоўчык Дзіяна Валянцінаўна- член атрада
Палтарак Аляксандра Міхайлаўна- член атрада
Сявашка Анастасія Сяргееўна- член атрада
Андрэева Ганна Іванаўна- член атрада
Аутка Арына Віктараўна- член атрада
Крачко Ксенія Аляксандраўна- член отряда

СКЛАД добраахвотнай дружыны «Моладзевага атрада аховы правапарадку» інтэрната каледжа

Касцюк Юлія Сяргееўна– командир отряда
Траулько Паліна Вадзімаўна - член отряда
Філітовіч Яўгенія Аляксееўна- член отряда
Нагорная Ірына Васільеўна - член отряда
Цыбуля Анастасія Валер’еўна- член отряда
Каваленка Дзіяна Вікенцьеўна- член отряда

ПАМЯТКА байца “Моладзевага атрада аховы правапарадку”

Моладзевыя атрады аховы правапарадку (МААП) уяўляюць сабой аб'яднанні сяброў Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», якія прымаюць актыўны ўдзел у падтрыманні і ахове правапарадку, прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх і моладзі. Моладзевыя атрады аховы правапарадку не з'яўляюцца юрыдычнай асобай. Дзейнасць атрада ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь "Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку», «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні прыкладнага палажэння аб добраахвотнай дружыне», Статутам і іншымі нарматыўнымі актамі ГА «БРСМ».

Члены МААП пры выкананні службовых абавязкаў кіруюцца патрабаваннямі заканадаўства аб удзеле грамадзян у ахове грамадскага парадку. Супрацьдзеянне законнай дзейнасці, замах на жыццё, здароўе і годнасць членаў МААП у сувязі з выкананнем імі сваіх абавязкаў цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі задачамі Моладзевых атрадаў аховы правапарадку з'яўляюцца:

- прафілактыка супрацьпраўных праяў у моладзевым асяроддзі;
- грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізацыя праектаў праваахоўнай і ваенна-патрыятычнай накіраванасці;
- падрыхтоўка дапрызыўнай моладзі да праходжання вайсковай службы ва ўнутраных войсках МУС, Узброеных Сілах, органах памежнай службы, навучання ва ўстановах адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, на факультэце ўнутраных войскаў УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», навучальных установах сілавых ведамстваў, далейшай працы ў органах унутраных спраў.

У мэтах рэалізацыі названых задач Моладзевыя атрады аховы правапарадку:

- аказваюць ўсебаковае садзейнічанне праваахоўным органам у прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у моладзевым асяроддзі;
- удзельнічаюць у ахове грамадскага парадку пры правядзенні спартыўных, культурна-масавых і іншых мерапрыемстваў, арганізатарам якіх з'яўляецца ГА «БРСМ»;
- забяспечваюць праходжанне байцамі спецыялізаванай падрыхтоўкі на базе тэрытарыяльных АУС, вайсковых частак, устаноў адукацыі сілавых ведамстваў;
- вядуць працу па прапагандзе і распаўсюджванні прававых ведаў, прававым выхаванні юнакоў і дзяўчат;
- ажыццяўляюць сваю дзейнасць па ахове правапарадку сумесна з органамі ўнутраных спраў.

Членам Моладзевага атрада аховы правапарадку можа стаць любы член ГА «БРСМ» - грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 16 гадоў, не прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, здольны па сваіх дзелавых і маральных якасцях працаваць з моладдзю і непаўналетнімі.

Член атрада абавязаны:

- удзельнічаць у ахове грамадскага парадку, аказваць садзейнічанне праваахоўным органам у іх дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі, прававым выхаванні юнакоў і дзяўчат;
- паўсюдна абараняць годнасць, правы і законныя інтарэсы грамадзян, прадпрыемстваў і арганізацый;
- прымаць прадугледжаныя законам меры да спыненні злачынных і іншых супрацьпраўных дзеянняў;
- пастаянна павышаць свой ідэалагічны, культурны і агульнаадукацыйны ўзровень;
- выконваць рашэнні сходаў, законныя распараджэнні кіраўніцтва атрада, а таксама выконваць заканадаўчыя акты;
- удасканальваць навыкі і ўменні ў арганізацыі праваахоўнай і прафілактычнай працы, перадаваць назапашаны вопыт таварышам па атрадзе;
- пастаянна займацца фізічнай падрыхтоўкай, вывучаць асновы рукапашнага бою і самаабароны;
- пры выкананні абавязкаў мець пры сабе пасведчанне члена атрада, пасведчанне дружынніка.

Член атрада мае права:

- патрабаваць ад грамадзян выканання ўстаноўленага грамадскага парадку;
- дастаўляць у міліцыю асоб, якія ўчынілі правапарушэнні, калі вычарпаныя іншыя меры ўздзеяння, а таксама для высвятлення асобы парушальніка;
- пры спыненні правапарушэнняў і злачынстваў у выпадку канфіскацыі прылад іх здзяйснення, прымаць меры да іх захавання і перадачы ва ўстаноўленым парадку ў міліцыю;
- карыстацца пры выкананні сваіх абавязкаў тэлефонамі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Помним о событиях на Чернобыльской АЭС
(23.04.2024)


Республиканская молодёжная ярмарка вакансий
(23.04.2024)


Первенство колледжа по дартсу «Меткий стрелок»
(23.04.2024)


Встреча с В.В. Павловичем
(22.04.2024)


Тематическая выставка книг «Чернобыль: вчера, сегодня, завтра»
(22.04.2024)


ОТЧЕТНО-ВЫБОРНАЯ КОНФЕРЕНЦИЯ ЦЕХОВОЙ ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ ОБУЧАЮЩИХСЯ ВОЛКОВЫССКОГО КОЛЛЕДЖА
(19.04.2024)


Открытый кураторский час на тему "Чернобыль - мы обязаны знать и помнить..."
(19.04.2024)


Дань памяти погибшим защитникам Отечества в годы Великой Отечественной войны
(19.04.2024)


Пробная экскурсия состоялась!
(19.04.2024)


На I месте – команда Волковысского колледжа учреждения образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы»
(18.04.2024)




Ваўкавыскі каледж
УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Тэлефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 6-77-25
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Усе правы абаронены. Рэгістрацыйнае пасведчанне №4141102115 ад 20.07.2011

ВЯРНУЦЦА НА ГАЛОЎНУЮ