вул.Сацыялістычная, 33
г.Ваўкавыск,
Гродзенская вобл.,
231895

8-01512-67725

 

vk@grsu.by
vk.grsu.by

 

ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «ПЯРВІЧНАЯ ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУЧЭНЦАЎ ВАЎКАВЫСКАГА КАЛЕДЖА» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя ‒ гэта грамадская арганізацыя навучэнцаў моладзі, надзейны сацыяльны партнёр, галоўнай мэтай якога з’яўляецца абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў.

Асноўныя мэты прафсаюзнага камітэта навучэнцаў:

- абарона сацыяльна-эканамічных і іншых правоў навучэнцаў;
- прадстаўніцтва інтарэсаў навучэнцаў перад адміністрацыяй каледжа;
- грамадскі кантроль за выкананнем у каледжы заканадаўчых і нарматыўных прававых актаў, якія тычацца правоў і льгот навучэнцаў;
- аб'яднанне намаганняў і каардынацыя дзеянняў членаў прафсаюзнай арганізацыі для дасягнення агульных мэтаў;
- развіццё студэнцкага самакіравання.

Ажыццяўляем дзейнасць па напрамках:

- арганізацыйная і інфармацыйна-метадычная работа;
- сацыяльная абарона малазабяспечаных катэгорый навучэнцаў;
- праца па арганізацыі жыццядзейнасці інтэрната;
- арганізацыя кантролю над харчаваннем навучэнцаў;
- развіццё вучнёўскага самакіравання;
- своечасовае інфармаванне навучэнцаў аб падзеях, якія адбываюцца ў прафсаюзным жыцці каледжа і іншыя арганізацыйныя пытанні.

Прадастаўляем магчымасць:

прыняць удзел у грамадскім жыцці каледжа;
развіць свае асабістыя і дзелавыя якасці;
пашырыць кола сваіх інтарэсаў;
атрымаць матэрыяльную дапамогу членам прафсаюзнай арганізацыі;
атрымаць практычныя навыкі кіравання калектывам і зносін з людзьмі.

Правілы, па якіх прафарг павінен вучыцца і працаваць:

Працуй на карысць навучэнцаў і каледжа, у якім вучышся!
Вядзі сябе годна!
Ініцыятыва вітаецца!
Больш гумару і пазітыву!
Важны кожны пункт гледжання!
Будзь дысцыплінаваным!

Памятка прафарга групы:

Прафарг (прафсаюзны арганізатар) - навучэнец, абраны сходам групы і прадстаўляе інтарэсы навучэнцаў групы ў прафсаюзнай арганізацыі і адміністрацыі каледжа. Прафарг займаецца пытаннямі, звязанымі з рашэннем сацыяльных праблем навучэнцаў, для абароны iх законных правоў і інтарэсаў.

1. Даводзіць інфармацыю да навучэнцаў групы аб мэтах і задачах Першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, правах, абавязках і перавагах членаў прафсаюзнай арганізацыі.
2. Праводзіць тлумачальную працу сярод навучэнцаў аб напрамках дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і прадстаўляе інтарэсы навучэнцаў групы ў прафкаме навучэнцаў, у тым ліку на пашыраных пасяджэннях прафкама і прафсаюзных канферэнцыях.
3. Імкнецца дамагчыся стопрацэнтнага прафсаюзнага членства, афармляе прафсаюзныя квіткі.
4. Сумесна са старастай групы сочыць за паспяховасцю і навучальным працэсам.
5. Удзельнічае ў навучанні прафактыву, у трэнінгах, якія арганізуюцца прафкамам навучэнцаў для больш поўнай ўласнай рэалізацыі як лідара групы, павышэння ўзроўню агульных ведаў, у тым ліку заканадаўства.
6. Удзельнічае ў арганізацыі пазавучэбнага часу студэнтаў (культурна-масавыя мерапрыемствы).
7. Прыцягвае навучэнцаў да заняткаў фізкультурай і спортам; спрыяе іх удзелу ў спартыўных спаборніцтвах каледжа.
8. Праводзіць работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця ў сваёй групе, рэкамендуе навучэнцаў да аздараўлення (у санаторыях РБ).
9. Складае сацыяльны пашпарт групы і праводзіць тлумачэнні аб напрамках сацыяльнай падтрымкі навучэнцаў у каледжы.
10.Збірае і падае ў прафкам спісы навучэнцаў, якія маюць дзяцей, для атрымання навагодніх падарункаў.

Прафсаюзны камітэт навучэнцаў:

Асіпенка Ірына Рыгораўна - старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Ваўкавыскага каледжа

Склад прафсаюза

СКЛАД рэвізійнай камісіі

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

"Образование без границ", или "От языковых курсов до диплома: путь иностранного обучающегося"
(30.06.2025)


Торжественное вручение дипломов: выпускники колледжа получили путёвку в жизнь
(30.06.2025)


Завершение летней практики в группе 5-23
(26.06.2025)


Защита технологической практики «Оздоровительно-воспитательная работа с детьми в летний период» (база практики – ВОЛ «Озёры»)
(26.06.2025)


Защита технологической практики в группе 1-21
(26.06.2025)


Защита технологической практики в группе 3-31
(26.06.2025)


Защита практики "Организация туризма"
(24.06.2025)


Защита практики "Оздоровительно-воспитательная работа с детьми в летний период" (база практики ДОЛ "Голубая волна")
(21.06.2025)


Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй
(21.06.2025)


Путешествие в детство: как проходит практика группы 3-31 «Оздоровительно-воспитательная работа с детьми в летний период» в ВОЛ «Озёры»
(21.06.2025)



Ваўкавыскі каледж
УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Тэлефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 6-77-25
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Усе правы абаронены. Рэгістрацыйнае пасведчанне №4141102115 ад 20.07.2011

ВЯРНУЦЦА НА ГАЛОЎНУЮ