Гімн каледжа

1. Ў небе высокім між цёмнымі хмарамі
Яркае бачым святло,
Слаўся, каледж наш, імёнамі, тварамі,
Ведамі слаўся, далёкімі марамі,
Ўсім, што тут месца знайшло!

2. Слаўся калыска прагрэсу і вопыту,
Талянту бацька, жыві!
Слава навукі магутнаму волату,
Скарбу майстэрства і мудрасці золату,
Ветразю шчырай любві!

3. Будуць нягоды кружыцца завеямі,
Будзе марозіць мацней.
Слаўся, каледж, наш, сваімі надзеямі,
Песнямі, лёсамі, слаўся падзеямі,
Слаўся і вечна квітней!

Лагатып каледжа

Лагатып Ваўкавыскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы” ўяўляе сабою вялікую літару У кірылічнага алфавіту, у адпаведнасці з лагатыпам універсітэта.

Наўмысна шырокія элементы ліній літары У сімвалізуюць якасць адукацыі і ўраўнаважваюць патэнцыял дынамічнасці і зменлівасці, сімволіка якога складзена ў трохвугольнасці (вострым вуглом уніз) літары У. У самой літары пазначаны пераход ад сіняга колеру да блакітнага. Сіні колер літары У - колер поспеху. Таксама гэты колер - знак вечнасці і неба. Ён сімвалізуе пэўнасць, сумленнасць, цнота, пастаянства, дабрату і добрую славу. Блакітны колер - гэта прыродны знак прамяністага неба, сінонім усяго чыстага і ўзвышанага, увасабляе духоўнае ўдасканаленне і ўзнёслыя ідэалы. Літара У абрамлена белай паласой, таксама белым колерам намаляваны літары ВК (Ваўкавыскі каледж), аснова ў выглядзе дзвюх гарызантальных ліній-"ступеняў" і пуцяводная зорка ў левым верхнім вугле літары В. Белы колер сімвалізуе сацыяльную еднасць, традыцыйнасць, праведнасць.

Стратэгія развіцця і накіраванасць у будучыню, маладосць і энергія, вопыт і традыцыі ператвараюць каледж у сучасную ўстанову адукацыі, спрыяюць стварэнню інавацыйнай эксперыментальнай і духоўнай базы для падрыхтоўкі кадраў новага пакалення - кваліфікаваных спецыялістаў, якія умеюць працаваць ва ўмовах краіны, якая стаіць на шляху развіцця.

Ваўкавыскі каледж установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" на сённяшні дзень ажыццяўляе падрыхтоўку па шасці спецыяльнасцях. Пры гэтым установа адукацыі мае багатую гісторыю, што дазваляе гаварыць пра яго сур'ёзную рэпутацыю.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

«Письмо о Беларуси»: как маленькие сердца говорили о большой Родине
(04.11.2026)


Уроки истории забывать нельзя. Проект «Обелиски великого подвига» ИД «Беларусь сегодня» презентовали в Волковысском колледже ГрГУ имени Я. Купалы
(30.10.2026)


Учебная практика «Воспитательная работа в социально-педагогических учреждениях» 7-31 группы специальности «Педагогическое сопровождение»
(28.10.2026)


Защита первой учебной практики
(23.10.2026)


Полярные цвета в дизайне, или учебное занятие по цветоведению
(23.10.2026)


ЧИСТОТА СЛОВА И ЧИСТОТА ПОМЫСЛОВ: ВСТРЕЧА С ОТЦОМ ДИМИТРИЕМ В ГРУППЕ 2-31
(20.10.2026)


«Первые шаги в профессии»: обучающиеся группы 7-21 подвели итоги психолого-педагогической практики
(19.10.2026)


В рамках акции «Молодежь за безопасность» в колледже прошла диалоговая площадка «100 вопросов взрослому» с участием начальника Волковысского РОЧС
(16.10.2026)


Мастер-класс «Демонстрация эффективных методик работы с детьми в разновозрастной группе в социально-педагогических учреждениях» воспитателя ГУО «Волковысский детский дом» Панкевич Т.С.
(15.10.2026)


Праздничный концерт ко Дню матери "Прекрасен мир любовью материнской"
(14.10.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ