Навучальны семінар па стварэнні электронных вучэбна-метадычных комплексаў

У сучаснай педагагічнай прасторы актыўна развіваецца прымяненне інфармацыйных тэхналогій, дыстанцыйная форма навучання нарматыўна замацаваная ў новым Кодэксе аб адукацыі Рэспублікі Беларусь. Педагагічны калектыў Ваўкавыскага каледжа працуе над рэалізацыяй эксперыментальнага праекта па стварэнні і апрабацыі сучасных адукацыйных электронных рэсурсаў. З гэтай нагоды для выкладчыкаў быў праведзены чарговы навучальны семінар, на гэты раз па стварэнні электронных вучэбна-метадычных комплексаў (ЭВМК), які наладзіла выкладчык Іна Уладзіміраўна Малчанава. Яна прадэманстравала магчымасці стварэння згаданага адукацыйнага рэсурса на Google Дыску. Сэрвісы Google з’яўляюцца надзвычай прыдатнымі для стварэння электронных вучэбна-метадычных комплексаў; яны не патрабуюць выдаткаў на набыццё складанага праграмнага абсталявання; яны падтрымліваюць усе аперацыйныя сістэмы, што выкарыстоўваюцца выкладчыкамі і навучэнцамі; яны бясплатныя. Іна Уладзіміраўна пазнаёміла ўдзельнікаў семінара са спосабамі стварэння, рэдагавання, захоўвання дакументаў, стварэння спасылак (для чытання, каментавання, выканання заданняў). Выкладчыкі мелі магчымасць стварыць уласныя ЭВМК, сістэматызаваць матэрыял у іх належным чынам, бо Google прадастаўляе неабходныя інструменты для распрацоўкі электронных метадычных кейсаў разнастайнай тэматыкі і спецыфікі, якія возьмуць у актыўны спажытак педагогі Ваўкавыскага каледжа.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадастаўлены аўтарам




Опубликовано 26 апреля 2022 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ