Творчая справаздача навуковага гуртка

7 ліпеня 2022 года споўніцца 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта, драматурга, перакладчыка Янкі Купалы. Сваім магутным талентам Янка Купала адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету.

25 мая адбылася творчая справаздача навуковага гуртка па праблеме “Літаратурнае даследаванне ў сучаснай беларускай прозе і паэзіі”, прысвечаная творчасці Янкі Купалы. Удзельніцы навуковага гуртка даследавалі асаблівасці твораў Янкі Купалы для дзяцей (“Янка Купала – дзіцячы пісьменік” падрыхтавала Яраховіч Аліна, група 5-12), драматургічную спадчыну песняра і яе ўвасабленне на сцэне тэатраў (“Сцэнічнае жыццё п’ес Янкі Купалы” падрыхтавала Трайгель Валерыя, група 1-31). Купрыян Анастасія (група 1-31) зрабіла агляд такога накірунку ў літаратуразнаўстве як купалазнаўства, дзе акрэсліла асноўныя яго мэты, назвала найбольш вядомыя працы крытыкаў, вучоных-літаратуразнаўцаў, прысвечаных паэту, расказала пра Купалаўскія чытанні, якія ладзяцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце кожныя два гады, а таксама пазнаёміла прысутных з ушанаваннем памяці Янкі Купалы. Лысюк Кацярына прааналізавала вынікі анкетавання, у якім прымалі ўдзел навучэнцы першага курса на веданне біяграфіі і творчасці Купалы.

Макавецкая К.З., кіраўнік гуртка



Опубликовано 25 мая 2022 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ