Выніковае пасяджэнне школы метадычнага майстэрства

13 чэрвеня адбылося выніковае пасяджэнне школы метадычнага майстэрства – аб’яднання, прызванага каардынаваць дзейнасць маладых выкладчыкаў.

Сёлета яго слухачамі былі Ю.Т.Ванішэўская, А.І. Проклава, Л.А. Лавік, К.А. Зомер. На працягу навучальнага года яны вывучалі нарматыўна-прававыя дакументы, складалі каляндарна-тэматычныя планы, прадумвалі планы-канспекты заняткаў, афармлялі вучэбна-праграмную дакументацыю, наведвалі навучальныя семінары, дэманстравалі свой вопыт на адкрытых занятках. У дапамогу маладым выкладчыкам былі прызначаны вопытныя настаўнікі М.М. Раманоўскі, А.У. Жывіца, І.У. Малчанава, В.Ф. Талочка, якія рэгулярна кансультавалі сваіх “навучэнцаў”, дапамагалі, давалі метадычныя рэкамендацыі. На выніковым пасяджэнні традыцыйна падагульнялася дзейнасць за 2021/2022 навучальны год. Слухачы школы распавялі пра свае дасягненні, цяжкасці, з якімі сутыкнуліся, падзяліліся ўражаннямі аб педагагічнай дзейнасці, планамі на будучае. Неабходна адзначыць, што маладыя педагогі, акрамя выкладчыцкай дзейнасці, маюць яшчэ і дадатковыя функцыі: атрыманне другой вышэйшай адукацыі, куратарства, кіраўніцтва творчых аб’яднанняў. Такая шматпланавая дзейнасць спрыяе іх прафесійнаму і асабоваму ўдасканаленню, але і дае дадатковыя абавязкі. Іх настаўнікі прадставілі характарыстыкі на сваіх “выхаванцаў”, акрэслілі моманты, якія патрабуюць увагі. Псіхолаг Н.А. Лутчанка падрыхтавала вынікі вывучэння задаволенасці навучэнцаў узроўнем выкладання дысцыплін маладых выкладчыкаў. Паводле яго, задаволенасць навучэнцамі ўзроўнем выкладання дысцыплін Ю.Т. Ванішэўскай складае 100%, А.І. Проклавай – 88%, Л.А. Лавік – 90%, К.А. Зомер – 100%. Відавочна, што маладыя педагогі знайшлі кантакт з навучэнцамі, наладзілі з імі стасункі супрацоўніцтва і даверу.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце М.І. Зянько падсумавала сказанае, адзначыўшы важнасць, рознабаковасць праведзенай працы маладых спецыялістаў.

Н.В. Лазарчык, метадыст



Опубликовано 13 июня 2022 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Конкурсная программа «Мисс Галактики» в оздоровительном лагере «Планета Детства», организованном на базе ГУО «Гимназия №1 имени Т.А. Гриченка г. Волковыска»
(17.06.2026)


На пути к победе - игра - путешествие «Медали чемпионов»
(17.06.2026)


Квиз «Достижения нашей страны» в оздоровительном лагере «Планета Детства», организованном на базе ГУО «Гимназия №1 имени Т.А. Гриченка г. Волковыска»
(17.06.2026)


Наши учащиеся – призёры Всероссийской олимпиады по математике с международным участием!
(17.06.2026)


Конкурс «Мистер Белорус - 2026» в оздоровительном лагере «Радость детства», организованном на базе ГУО «СШ №7 им. А.И. Боричевского г. Волковыска»
(17.06.2026)


БОЛЬШОЕ ПРИКЛЮЧЕНИЕ МАЛЕНЬКИХ НЕПОСЕД
(17.06.2026)


Защита преддипломной практики
(16.06.2026)


«Профкомпас»: лето, полное открытий!
(16.06.2026)


СпортЭрудит — проверка знаний на скорость!
(16.06.2026)


«ТАЙНЫ ЗАМКА»: В ОЗДОРОВИТЕЛЬНОМ ЛАГЕРЕ СРЕДНЕЙ ШКОЛЫ №5 ПРОШЛО УВЛЕКАТЕЛЬНОЕ ПУТЕШЕСТВИЕ ПО ИСТОРИИ ВОЛКОВЫСКА
(16.06.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ