Прэзентацыя віншавальных паштовак

Прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” адбылася 20 верасня ў Ваўкавыскім каледжы. Навучэнкі падрыхтавалі прыгожыя і маляўнічыя паштоўкі, у якіх змясцілі самыя шчырыя словы і пажаданні роднай мове:
Мова родная мая,
Лёгкай будзе хай дарога.
Як удзячна табе я,
Бо такой няма ні ў кога.
Сагравай, галуб і песці
Сэрца кожнага дзіцяці.
Мілагучна адгукайся ў песні,
Радуй нас, як родная маці.
Сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт роднай мовы, паважлівае стаўленне да яе дазволіла адчуць сумесная праца па стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Самымі папулярнымі словамі былі наступныя: родная, пявучая, пяшчотная, мілагучная. Гэтымі рознымі, але вельмі важнымі і любімымі навучэнцамі словамі характарызуецца беларуская мова. Прысутныя падкрэслілі, што неабходна берагчы гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу краіну.




Белавус В.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры

Снимки представлены автором
Опубликовано 20 сентября 2022 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Пленэр как диалог с миром: заметки графического дизайнера на свежем воздухе
(30.09.2025)


Посвящение в туристы
(30.09.2025)


Встреча с организациями-заказчиками кадров
(29.09.2025)


Заключительный день недели спорта и здоровья
(26.09.2025)


СТАРТ ПРОФОРИЕНТАЦИОННОЙ КАМПАНИИ 2025/2026
(26.09.2025)


Отчетно-выборная конференция учащихся "Эйдос"
(25.09.2025)


С 22 по 27 сентября по всей республике проводится спортивно-массовое мероприятие «Неделя спорта и здоровья»
(24.09.2025)


Знакомство с колледжем "Колледж: Что? Где? Когда?"
(23.09.2025)


Провели профилактическую акцию «Город без трафарета»
(23.09.2025)


Урок Памяти патриотов Беларуси, боровшихся за воссоединение белорусского народа
(19.09.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ