Літаратурна-музычная гасцёўня "З павагай да Якуба Коласа"

Два каласы – дзве праўдзівыя песні!
Поплеч, як сёстры ідуць у свет...
Колькі вы радасці людзям прынеслі,
Колас жытнёвы і Колас – паэт!
У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню.
20 кастрычніка навучэнцы групы 1-31 (спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя”) запрасілі на літаратурна-музычную гасцёўню, прысвечаную беларускаму песняру Якубу Коласу. Вядучыя Маршалак Крысціна і Арбузава Анастасія правялі па жыццёвым сцяжынкам пісьменніка, прыгадалі цудоўныя радкі з яго твораў, зазірнулі у таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі. Будучыя настаўнікі пачатковых класаў раскрылі педагогічныя ідэі Якуба Коласа, якія абапіраюцца на жыццевую мудрасць і вопыт пакаленняў. Прыгожа гучалі вершы ў выкананні Чалоўскай Ганны, Лухтан Дзіяны, Паўлоўскай Дар’і і Пятроўскай Дзіяны. Павагу да беларускага народа, да яго спадчыны выказала Жагунь Анастасія ў песні. У завяршэнні літаратурна-музычнай гасцёўні са сцэны прагучалі выказванні Якуба Коласа, якія маюць вялікую каштоўнасць і ў нашыя часы: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”. “Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар.” “Чалавек жыве дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб ствараць нейкiя вартасцi жыцця i каб быць карысным для iншых.”

Матвейчык Ю.Я., куратар групы

Снимки представлены автором
Опубликовано 20 октября 2022 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Конкурсная программа «Мисс Галактики» в оздоровительном лагере «Планета Детства», организованном на базе ГУО «Гимназия №1 имени Т.А. Гриченка г. Волковыска»
(17.06.2026)


На пути к победе - игра - путешествие «Медали чемпионов»
(17.06.2026)


Квиз «Достижения нашей страны» в оздоровительном лагере «Планета Детства», организованном на базе ГУО «Гимназия №1 имени Т.А. Гриченка г. Волковыска»
(17.06.2026)


Наши учащиеся – призёры Всероссийской олимпиады по математике с международным участием!
(17.06.2026)


Конкурс «Мистер Белорус - 2026» в оздоровительном лагере «Радость детства», организованном на базе ГУО «СШ №7 им. А.И. Боричевского г. Волковыска»
(17.06.2026)


БОЛЬШОЕ ПРИКЛЮЧЕНИЕ МАЛЕНЬКИХ НЕПОСЕД
(17.06.2026)


Защита преддипломной практики
(16.06.2026)


«Профкомпас»: лето, полное открытий!
(16.06.2026)


СпортЭрудит — проверка знаний на скорость!
(16.06.2026)


«ТАЙНЫ ЗАМКА»: В ОЗДОРОВИТЕЛЬНОМ ЛАГЕРЕ СРЕДНЕЙ ШКОЛЫ №5 ПРОШЛО УВЛЕКАТЕЛЬНОЕ ПУТЕШЕСТВИЕ ПО ИСТОРИИ ВОЛКОВЫСКА
(16.06.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ