Кірмаш творчых ідэй з Шахцінскім педагагічным каледжам “Роля навукова-даследчых аб’яднанняў у фарміраванні даследчых кампетэнцый навучэнцаў”

20 кастрычніка адбылася чарговая анлайн-сустрэча выкладчыкаў і навучэнцаў Ваўкавыскага каледжа з калегамі з Шахцінскага педагагічнага каледжа. Яна была прысвечана ролі навукова-даследчых аб’яднанняў у фарміраванні даследчых кампетэнцый навучэнцаў.
Наша ўстанова адукацыі прэзентавала дзейнасць навукова-даследчага аб’яднання навучэнцаў “Эйдас”. Яго кіраўнік К.В. Тапчылка ва ўступным слове распавяла пра гісторыю гэтага аб’яднання, яго шматпланавую дзейнасць, дасягненні, тэматыку навуковых гурткоў. Удзельніцы навуковага гуртка па праблеме “Інавацыйныя формы адукацыі дашкольнікаў” пад кіраўніцтвам Н.М. Сухінінай А. Шчэрба і А.Антановіч прадставілі праект “Фарміраванне полікультурных кампетэнцый навучэнцаў каледжа праз апрабацыю сучасных адукацыйных тэхналогій у даследчай дзейнасці”, які атрымаў дыплом 1 ступені ў алімпіядзе па педагогіцы УА “ГрДУ імя Янкі Купалы”. Потым удзельнікі сустрэчы мелі мажлівасць пабачыць фрагмент занятку навуковага гуртка пад кіраўніцтвам К.В. Тапчылка “Экалагічныя праблемы Гродзенскай вобласці”, дзе юныя навукоўцы даследавалі склад вады. А П. Давідзюк, удзельніца навуковага гуртка па праблеме “Духоўна-маральнае выхаванне моладзі ў адукацыйным асяродку каледжа”, прадэманстравала фрагмент праекта “5 пакаленняў жанчын у маёй сям’і”, які яна прадстаўляла на Міжнародных Свята-Еўфрасіннеўскіх педагагічных чытаннях. Калегі з Шахцінскага педагагічнага каледжа распавялі пра выкладанне вучэбнай дысцыпліны “Асновы даследчай дзейнасці”, якая закладае фундамент будучых даследчых кампетэнцый. Навучэнцы прадэманстравалі фрагмент занятку па праграме “У свеце арганічных малекул” для дзяцей ва ўзросце 5-6 гадоў. Сваю дзейнасць прэзентавала навуковае таварыства “Пошук”. Навучэнцы распавялі пра пошукавы атрад “Ніка”, які праводзіць сваю дзейнасць у месцах баявых дзеянняў, архівах, займаецца арганізацыяй канферэнцый. Даследчая група “Руская славеснасць” расказала пра сферу сваіх даследчых інтарэсаў, пра паспяховы ўдзел ва Усерасійскім праекце “Вялікі перепынак”. Безумоўна, сустрэча мела плён для ўсіх удзельнікаў. Навучэнцы абедзвюх устаноў адукацыі набылі на кірмашы для сябе творчыя ідэі, бо яны цікавяцца сучаснай навукай, праводзяць даследаванні, ствараюць праекты, умеюць прадэманстраваць свой вопыт на публіцы.
Н.В. Лазарчык, метадыст

Снимки представлены автором
Опубликовано 20 октября 2022 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Мастер-класс "Краски природы"
(20.11.2024)


Первенство по баскетболу среди групп нового набора
(20.11.2024)


Диалоговая площадка «Молодежь против терроризма и экстремизма»
(20.11.2024)


Первое заседание Гродненского областного совета обучающихся колледжей
(18.11.2024)


Задуматься о своей гражданской позиции
(18.11.2024)


Открытый учебное занятие по предмету «Основы специальной психологии и коррекционной педагогики»
(16.11.2024)


Областные соревнования по настольному теннису
(16.11.2024)


Не прожигай свою жизнь!
(15.11.2024)


«Дети на прицеле» – новый фильм-расследование ОНТ
(15.11.2024)


Танцевальный марафон
(15.11.2024)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ