| Адкрытае паседжанне навуковага гуртка
У 2019 годзе святкуецца 120-я гадавіна з дня народзінаў славутага беларускага пісьменніка Міхася Лынькова. З гэтай нагоды ўдзельніцы навуковага гуртка “Даследаванне ў беларускай дзіцячай літаратуры” на адкрытым занятку па тэме “Творчасць М. Лынькова для дзяцей” прадставілі свае даследаванні. Знаёмства з асобай творцы праходзіла ў дыялогавай форме. Даследчыцы выступілі з дакладалі па тэмах «Трагедыйны лёс чалавека ў апавяданні  М.Лынькова “Ірына”», «Свет дзіцячых мараў у апавяданні М.Лынькова “Янка-парашутыст”», «Аповесць “Міколка-паравоз”: твор літаратуры і кінематографу», у якіх прадставілі сучаны погляд на літаратурныя здабыткі пісьменніка.
 Н.В. Лазарчык, кіраўнік навуковага гуртка
 “Даследаванне ў беларускай дзіцячай літаратуры”
 
 
            
 Опубликовано 26 марта
 
 Перейти в архив всех новостей
 |