Волковысский педколледж

Рэспубліканскі семінар
“Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы
ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці:
асоба, адукацыя, грамадства”

16 – 17 красавіка 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” арганізаваны рэспубліканскі семінар “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”.

Мэта рэспубліканскага семінара – павышэнне якасці адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” праз удасканаленне арганізацыйна-метадычный работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Удзел у рабоце семінара прынялі галоўныя спецыялісты ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі, метадысты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, раённых вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

На пленарным пасяджэнні быў прадстаўлены эфектыўны вопыт Ваўкавыскага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” (дакладчык – выкладчык беларускай мовы і літаратуры Белавус Вольга Мікалаеўна). Падчас выступлення «Асноўныя напрамкі дзейнасці па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў Ваўкавыскім каледжы УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”» была ахарактарызавана сістэма работы: выкладанне вучэбных дысцыплін на беларускай мове, арганізацыя дзейнасці гісторыка-краязнаўчага музея Ваўкавыскага каледжа (кіраўнік – Жывіца А.У.), эфектыўная дзейнасць навуковых гурткоў, творчых аб’яднанняў, правядзенне першага ўрока ў пачатку навучальнага года на беларускай мове, куратарскіх і інфармацыйных гадзін, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, памятным датам; правядзенне квэст-гульні “Падарожжа па старажытных старонках Ваўкавыска” і гульні-падарожжа “Вучыцца, каб ведаць; ведаць, каб умець; умець, каб рабіць” для першакурснікаў, арганізацыя і правядзенне разнастайных мерапрыемстваў у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, удзел у конкурсах буктрэйлераў і інш.

У час працы рэспубліканскага семінара былі арганізаваны таксама экскурсіі, майстар-класы, трансляцыя перадавога педагагічнага вопыту настаўнікаў устаноў адукацыі горада Гродна і іншых рэгіёнаў нашай краіны.

Можна канстатаваць, што ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі назапашаны эфектыўны вопыт стварэння беларускамоўнай прасторы, што з’яўляецца важнай умовай пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.

Белавус В.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Фотаздымкі прадастаўлены аўтарам

Апублікавана 16 красавіка

Раней...

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту

Последние новости
ТОП-10

Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)

Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)

Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)

Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)

Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)

Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)

ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)

ВСТРЕЧА УЧАЩИХСЯ СПЕЦИАЛЬНОСТИ "ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ" С ВРАЧОМ ПСИХИАТРОМ АПАНОВИЧ ОЛЬГОЙ ВИКТОРОВНОЙ
(13.12.2025)

Защита учебной практики «Психолого-педагогическая» 2-21 группы 5-04-0113-02 «Обслуживающий труд и изобразительное творчество»
(13.12.2025)

Соревнования по аэробике
(11.12.2025)

Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ

Перейти в архив всех новостей