Выніковае пасяджэнне школы метадычнага майстэрства

Школа метадычнага майстэрства – аб’яднанне ў Ваўкавыским каледжы, прызначанае каардынаваць дзейнасць выкладчыкаў, якія працуюць у каледжы першы год. 13 чэрвеня адбылося выніковае пасяджэнне, на якім традыцыйна падагульнялася дзейнасць за навучальны год.
Сёлета яго слухачамі былі І.В. Рыбак, М.Ю. Бычак, М.А. Шыбутовіч, В.А. Казлоў. На працягу навучальнага года яны вывучалі нарматыўна-прававыя дакументы, складалі каляндарна-тэматычныя планы, прадумвалі планы-канспекты заняткаў, афармлялі вучэбна-праграмную дакументацыю, наведвалі навучальныя семінары, дэманстравалі свой вопыт на адкрытых занятках, распрацоўвалі электронныя вучэбна-метадычныя комплексы і ацэначна-вымяральныя матэрыялы, удзельнічалі ў эксперыментальным і інавацыйным праектах. У дапамогу маладым выкладчыкам былі прызначаны вопытныя настаўнікі І.У. Малчанава, І.Р. Асіпенка, Т.А. Рагацэвіч, Ю.Я. Матвейчык, якія рэгулярна кансультавалі сваіх “навучэнцаў”, дапамагалі, давалі метадычныя рэкамендацыі. Слухачы школы распавялі пра свае дасягненні, цяжкасці, з якімі сутыкнуліся, падзяліліся ўражаннямі аб педагагічнай дзейнасці, планамі на будучае. Іх настаўнікі прадставілі характарыстыкі на сваіх “выхаванцаў”, акрэслілі моманты, якія патрабуюць увагі. Псіхолаг Н.А. Лутчанка падрыхтавала інфармацыю па выніках вывучэння задаволенасці навучэнцаў узроўнем выкладання вучэбных прадметаў маладымі выкладчыкамі. Паводле яе, задаволенасць навучэнцамі ўзроўнем выкладання вучэбных прадметаў І.В. Рыбак складае 100%, М.Ю. Бычак – 100%, М.А. Шыбутовіч,– 96%, В.А. Казловым – 96%. Відавочна, што маладыя педагогі знайшлі кантакт з навучэнцамі, наладзілі з імі стасункі супрацоўніцтва і даверу. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце М.І. Зянько падсумавала сказанае, адзначыўшы каштоўнасць, значнасць, рознабаковасць праведзенай працы маладых спецыялістаў.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 13 чэрвеня 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)


Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)


ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)


ВСТРЕЧА УЧАЩИХСЯ СПЕЦИАЛЬНОСТИ "ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ" С ВРАЧОМ ПСИХИАТРОМ АПАНОВИЧ ОЛЬГОЙ ВИКТОРОВНОЙ
(13.12.2025)


Защита учебной практики «Психолого-педагогическая» 2-21 группы 5-04-0113-02 «Обслуживающий труд и изобразительное творчество»
(13.12.2025)


Соревнования по аэробике
(11.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ