Завяршэнне экскурсійнага сезона 2022/2023 навучальнага года

12 ліпеня ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Вытокі” завяршылі экскурсійны сезон 2022/2023 навучальнага года экскурсіяй па гісторыка-краязнаўчаму музею Ваўкавыскага каледжа для наведвальнікаў прышкольнага дзіцячага лагера ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Ваўкавыска”. На працягу чэрвеня-ліпеня музей каледжа наведалі больш за 120 вучняў сярэдніх школ №7 і №5 горада, а таксама наведвальнікі Цэнтра Тэхнічнай Творчасці.
Змяніўся фармат экскурсіі па музею каледжа, дабаўлена выкарыстанне сучасных IT-тэхналогій. Цяпер знаёмства з побытам жыхароў Ваўкавышчыны пачынаецца з відэафрагментаў, на якіх можна ўбачыць працу майстроў-рамеснікаў, сельскагаспадарчыя заняткі вяскоўцаў, што выклікае сапраўдную цікавасць наведвальнікаў. Пад час экскурсіі па музею вучні яшчэ раз знаёмяцца з прыладамі працы і рэчамі паўсядзённага побыту жыхароў Ваўкавышчыны даіндустрыяльнага перыяду. Заканчваецца экскурсія віктарынай на тэму народных промыслаў.
Для вучняў старэйшага ўзросту дэманструецца відэафільм пра каледж, яго спецыяльнасці, праводзіцца аглядная экскурсія па нашай навучальнай установе. Такім чынам, вучні школ набываюць веды не толькі па гісторыі і краязнаўству, а і аб каледжы, што ў далейшым можа садзейнічаць іх прафесійнаму выбару.
Экскурсіі па гісторыка-краязнаўчаму музею і па каледжы праводзілі навучэнцы спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” Навінка Аляксандра, Кузняцова Аліна, Грэнь Алёна, Дзейкала Максім, Федунец Фёдар. Для нашых навучэнцаў гэта з’яўляецца сапраўдным практычным вопытам, які абавязкова спатрэбіцца ў будучай прафесіі.

А.У.Жывіца, кіраўнік музея
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 12 ліпеня 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Пленэр как диалог с миром: заметки графического дизайнера на свежем воздухе
(30.09.2025)


Посвящение в туристы
(30.09.2025)


Встреча с организациями-заказчиками кадров
(29.09.2025)


Заключительный день недели спорта и здоровья
(26.09.2025)


СТАРТ ПРОФОРИЕНТАЦИОННОЙ КАМПАНИИ 2025/2026
(26.09.2025)


Отчетно-выборная конференция учащихся "Эйдос"
(25.09.2025)


С 22 по 27 сентября по всей республике проводится спортивно-массовое мероприятие «Неделя спорта и здоровья»
(24.09.2025)


Знакомство с колледжем "Колледж: Что? Где? Когда?"
(23.09.2025)


Провели профилактическую акцию «Город без трафарета»
(23.09.2025)


Урок Памяти патриотов Беларуси, боровшихся за воссоединение белорусского народа
(19.09.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ