Крыштальны звон роднага слова!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.Таму і Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, для кожнага народа.
Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм.
Сённяшняя раніца была не зусім звычайнай: на першым паверсе, каля ўваходу, прадстаўнікі групы 1-21 сустракалі навучэнцаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў каледжа цёплымі беларускімі словамі і шчырымі пажаданнямі на роднай мове, а таксама праводзілі акцыю - “Мяняем цукерку на беларускае слова”. І як прыемна было, калі штохвілінна чулася бадзёрае “Добрай раніцы”, мілагучнае “Калі ласка”, знаёмае “Дзякуй”, аптымістычнае “Цудоўнага настрою”.
Ну а закончылі святакаванне мерапрыемствам “Крыштальны звон роднага слова”. Тут былі песні на роднай мове, вершы, разнастайныя па тэматыцы. Дзякуючы падрыхтаваным выступленням, прысутныя змаглі адчуць творчы патэнцыял і майстэрства чытальнікаў, дакрануцца да непаўторнага каларыту нашай культуры, меладычнасці гучання роднай мовы. Дзякуй усім, хто прымаў удзел у дадзеным мерапрыемстве.
Беларускае слова зачароўвае сваёй мілагучнасцю, напеўнасцю, нагадвае пра самае вялікае багацце, якое даецца ад нараджэння кожнаму чалавеку. Родная мова − гэта найбольшы скарб для кожнага народа. Любіце і шануйце самы дарагі скарб Бацькаўшчыны - нашу мову!

Макавецкая К.З., куратар 1-21 групы


Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 21 лютага 2024 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)


Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)


ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)


ВСТРЕЧА УЧАЩИХСЯ СПЕЦИАЛЬНОСТИ "ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ" С ВРАЧОМ ПСИХИАТРОМ АПАНОВИЧ ОЛЬГОЙ ВИКТОРОВНОЙ
(13.12.2025)


Защита учебной практики «Психолого-педагогическая» 2-21 группы 5-04-0113-02 «Обслуживающий труд и изобразительное творчество»
(13.12.2025)


Соревнования по аэробике
(11.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ