Купалаўская дыктоўка

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – нацыянальны скарб народа, найбольш яскравая прымета нацыі. У мове і праз мову выяўляюцца важныя асаблівасці і рысы народа: мысленне, самасвядомасць, нацыянальная псіхалогія, характар, маральны стан, самабытнасць, духоўнасць. Мова звязвае мінулае з сучасным і будучым, з яе дапамогай знаёмімся з гісторыяй і традыцыямі свайго народа, далучаемся да маральных і эстэтычных каштоўнасцей, захоўваем і перадаём нашчадкам вопыт, мудрасць і запавет.
Купалаўская дыктоўка традыцыйна сабрала навучэнцаў і выкладчыкаў Ваўкавыскага каледжа. У кожным слове, сказе – памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, асуджэнне ідэалогіі нацызму, генацыду беларускага народа. У сэрцах удзячных нашчадкаў жыве памяць пра гераічныя подзвігі людзей, іх самаахвярнасць, нязломнасць, мужнасць і бязмежную любоў да Радзімы. Простымі і зразумелымі словамі гучыць запавет: неабходна захаваць праўду аб вайне. Беларуская мова, удзячная памяць, гістарычная свядомасць і нацыянальная годнасць жывою повяззю з’яднала пакаленні, натхніла на актыўную памяць і стваральную працу ў імя светлай і шчаслівай будучыні Беларусі!


Белавус В.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры


Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 21 лютага 2024 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ