"Звіняць у Шавулічах званы Хатыні "


Больш за восем дзесяцігоддзяў мінула ўжо з таго страшнага сакавіцкага дня, калі з карты нашай краіны знікла назва Хатынь. З твару беларускай зямлі былі сцёрты дамы і пабудовы, сцёрты людскія лёсы. Тыя, хто гэта зрабіў, хацелі сцерці ў гісторыі чалавецтва ўсе сляды беларускага народа. Але яны не змаглі сцерці памяць. Яна не парасла быльем і дагэтуль болем адклікаецца ў розумах і сэрцах цэлых пакаленняў.... 22 сакавіка ў вёсцы Шавулічы Ваўкавыскага раёна прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці ўсіх спаленых вёсак. Ён стаў часткай рэалізацыі праграмы міждысцыплінарнага праекта "Генацыд беларускага народа: памяць і боль гродзенскай зямлі", прысвечанага вывучэнню праблематыкі Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у мітынгу прынялі студэнты-купалаўцы, навучэнцы каледжа , намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, яго намеснік Андрэй Скурат, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько, старшыня Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Якімовіч. Сёння ўсё сабраліся ў вёсцы , зямля якой таксама была прамым відавочцам падзей, якія адбыліся 7 ліпеня 1943 года. Падчас карнай аперацыі былі расстраляны 366 мірных жыхароў. Вёска была спалена дашчэнту. Мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінулых і абяцаем памятаць пра гераізм і подзвіг нашага народа ў гады вайны, менавіта цяпер, калі ў свеце так неспакойна. Важна памятаць аб жахах саракавых, аб трагедыях вогненных вёсак - аб тым, якое гора ўяўляе з сябе вайна, каб не дапусціць яе зноў.

М.В.Наваян, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце


Здымкі прадстаўлены Н.У.Самайловіч

Апублікавана 22 сакавіка 2024 г


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Диалоговая площадка «Экстремизм и терроризма – беда XXI века»
(10.10.2025)


«Здесь прекрасно мы живём», посвящение в жильцы общежития
(09.10.2025)


Маленькой помощи не бывает
(08.10.2025)


Экстремизм – проблема современности
(08.10.2025)


Пленэр как диалог с миром: заметки графического дизайнера на свежем воздухе
(30.09.2025)


Посвящение в туристы
(30.09.2025)


Встреча с организациями-заказчиками кадров
(29.09.2025)


Заключительный день недели спорта и здоровья
(26.09.2025)


СТАРТ ПРОФОРИЕНТАЦИОННОЙ КАМПАНИИ 2025/2026
(26.09.2025)


Отчетно-выборная конференция учащихся "Эйдос"
(25.09.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ