РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ДЫКТОЎКА
Рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, па добрай традыцыі атрымала значны водгук сярод навучэнцаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў
Ваўкавыскага каледжа. У святочны дзень, які назаўжды ўвайшоў у летапіс беларускага народа як дзень адраджэння беларускай нацыі, які сімвалізуе адзінства
народа і аднаўленне гістарычнай справядлівасці, усебеларуская акцыя аб’яднала моладзь. Удзельнікі аддалі даніну памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся
за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Традыцыйная акцыя падкрэсліла пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і адзінства беларускай
нацыі і дзяржаўнасці.
Белавус В.М., выкладчык каледжа
Здымкі прадстаўлены аўтарам
Апублікавана 17 верасня 2024 г.
Перейти в архив всех новостей
|