Дзень адчыненых дзвярэй у Ваўкавыскім каледжы

29 сакавіка ў Ваўкавыскім каледжы прайшоў Дзень адчыненых дзярэй. Гэта адно з фундаментальных мерапрыемстваў для каледжа і выдатная магчымасць для абітурыентаў.

Традыцыйна перад патэнцыйнымі абітурыентамі і іх законнымі прадстаўнікамі выступілі дырэктар каледжа Галіна Сяргееўна Зялік і адказны сакратар прыёмнай камісіі Алена Станіславаўна Бернат. Яны распавялі пра спецыяльнасці, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка ў каледжы, асаблівасці ўступнай кампаніі 2025 года, прафесійную падрыхтоўку будучых спецыялістаў, арганізацыю адукацыйнага працэсу, супрацоўніцтва з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, магчымасці для практычнай падрыхтоўкі, перспектывы далейшага працаўладкавання і атрымання адукацыі пасля заканчэння каледжа, адказалі на пытанні гасцей. Арганізатар мерапрыемства, намеснік дырэктара па вытворчым навучанні, Вольга Пятроўна Таратута, адзначыла : “У гэты дзень каледж ператварыўся ў інтэрактыўную пляцоўку, дзе ўсе прысутныя мелі мажлівасць даведацца падрабязней пра спецыяльнасці каледжа, паўдзельнічаць у майстар-класах, квэстах, інтэлектуальных віктарынах, прэзентацыях, набыць кандытарскія вырабы і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зробленыя навучэнцамі”.

Спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”, “Пачатковая адукацыя” і “Педагагічнае суправаджэнне” былі прадстаўлены на сумеснай пляцоўцы, дзе быў арганізаваны інтэрактыўны калейдаскоп спецыяльнасцей. Для абітурыентаў спецыяльнасці “Дызайн (графічны)” праводзіўся конкурс па выяўленчым мастацтве, арганізавана выстава работ будучых дызайнераў. Выкладчыкі і навучэнцы спецыяльнасці “Навучанне замежнай мове” правялі для абітурыентаў прэс-канферэнцыю. Спецыяльнасць “Арганізацыя турыстычных паслуг” прапанавала сваім гасцям падарожжа ў прафесію “Гарызонты турызму”. Арганізатары прэзентацыі спецыяльнасці “Абслуговая праца і выяўленчая творчасць” прадэманстравалі сваім наведвальнікам уласныя мадэлі адзення і навучылі працаваць на швейных машынках.

Дзень адчыненых дзярэй – гэта аднадзённае мерапрыемства, але, безумоўна, для ўсіх жадаючых каледж заўсёды адкрыты, дзе можна атрымаць грунтоўную кансультацыю і акунуцца ў непаўторную атмасферу Купалаўскага каледжа.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 29 сакавіка 2025 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ