Конкурс прафесійнага майстэрства “Найлепшы ў прафесіі”

Конкурс прафесійнага майстэрства “Найлепшы ў прафесіі” праходзіць у Ваўкавыскім каледжы на працягу 10 год. Ён мае на мэце раскрываць творчы патэнцыял будучых маладых спецыялістаў, умацоўваць матывацыю да вучэбнай і будучай прафесійнай дзейнасці, папулярызаваць спецыяльнасці каледжа. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца навучэнцы выпускных курсаў каледжа, якія дэманструюць свае прафесійныя якасці на разнастайных этапах конкурсу.

Сёлета прадстаўнікі ўсіх сямі спецыяльнасцей пісалі эсэ на тэму “Мая прафесія – прафесія будучага”, дзе паказалі валоданне прафесійнай тэрміналогіяй, якасную літаратурную мову, арыгінальнасць і аўтарскі стыль.

На другім этапе канкурсанты спецыяльнасцей “Пачатковая адукацыя”, “Замежная мова”, “Абслуговая праца і выяўленчае мастацтва” праводзілі адкрыты ўрок ва ўстановах адукацыі Ваўкавыска. Навучэнцы спецыяльнасцей “Дашкольная адукацыя” і “Дызайн (графічны)” паказвалі сваё педагагічнае майстэрства на адкрытых занятках. Адкрытае мерапрыемства арганізавала прадстаўніца спецыяльнасці “Педагагічнае суправаджэнне”. Навучэнка спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” праводзіла экскурсію.

Па словах арганізатара конкурсу намесніка дырэктара па вытворчым навучанні Вольгі Пятроўны Таратуты, крытэрыі да гэтага этапа распрацоўваліся такім чынам, каб яны былі актуальныя да кожнага мерапрыемства: улічвалася выкананне патрабаванняў да методыкі арганізацыі і правядзення, прымяненне сучаных і інавацыйных прыёмаў і формаў работы, рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу, педагагічная этыка і мабільнасць і інш.

Трэці фінальны этап – візітоўка PROFSTORIES “Не проста яшчэ адзін ...” – сабраў у актавай зале каледжа навучэнцаў ўсяго каледжа ў якасці гледачоў і даў мажліваць удзельнікам у форме творчай імправізацыі прадставіць асабістыя і прафесійныя якасці. Навучэнцы з натхненнем паказалі, што яны не проста шараговыя настаўнікі, выхавальнікі, дырайнеры, турагенты. Усе яны асобы – яркія, цікавыя, творчыя, неардынарныя, таленавітыя. Наталля Шалік, навучэнка спецыяльнасці “Педагагічнае суправаджэнне” (дарэчы, гэта спецыяльнасць у каледжы найноўшая, 2025 годзе будзе толькі першы выпуск), арыгінальна параўнала сваю будучую прафесію з нотнай граматай. Аксана Гарасімчук, будучы турагент-экскурсавод, прадэманстравала фрагмент экскурсіі і парадавала гледачоў вершам на нямецкай мове. Данііл Сцепанец, будучы настаўнік абслуговай працы і выяўленчага мастацтва, наладзіў сапраўдную майстэрню па вытворчасці прадметаў дэкаратыўна- прыкладного мастацтва. Юлія Козел, будучы настаўнік англійскай мовы, паказала выдатнае веданне гэтай мовы і сваё аратарскае майстэрства. Будучы дызайнер і настаўнік мастацтва Садаўнічэнка Дар’я здзівіла сваім уменнем ствараць прадметы мастацтва ў лічаныя хвіліны. Анастасія Алізаровіч, будучы выхавальнік дзіцячага сада, арганізавала на сцэне сапраўднае шоу, прасякнутае моцным патрыятычным пафасам.

Пераможцай конкурсу стала Анастасія Севярын, якая хутка будзе працаваць настаўнікам пачатковых класаў. Яна, узнімаючыся па імправізаванай лесвіцы поспеху, правяла сапраўдны майстар-клас, насычаны яскравым прафесійным майстэрствам і выхаваўчым патэнцыялам. Анастасія адзначыла, што гэты конкурс – адзін з крокаў да прафесійнага будучага: «Удзел у конкурсе даў мне карысны вопыт, упэўненасць, магчымасць раскрыць сябе. Сваім дэвізам я лічу словы: “Імкніцеся да Месяца, нават, калі туды не трапіце, апынецеся сярод зорак”. Сёння я калі не дасягнула Месяца, то была сярод сапраўдных “зорак”, і я стала самай яркай».

Конкурс пакінуў у гледачоў, удзельнікаў, журы і самыя пазітыўныя ўражанні. Галіна Сяргееўна Зялік, дырэктар Ваўкавыскага каледжа, падзякавала ўсім канкурсантам, падкрэсліла, што яны сапраўды раскрылі свае таленты: “Сёння вы ўжо сапраўдныя дарослыя, спецыялісты, і мы, педагогі з вопытам, бяром сабе ў скарбонку вашы цікавыя прафесійныя знаходкі. Вы ўсе розныя, але прыемна, што вас яднае любоў да каледжа і прафесіі”.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 02 красавіка 2025г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Защита технологической практики в группе 3-31
(26.06.2025)


Защита практики "Организация туризма"
(24.06.2025)


Защита практики "Оздоровительно-воспитательная работа с детьми в летний период" (база практики ДОЛ "Голубая волна")
(21.06.2025)


Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй
(21.06.2025)


Путешествие в детство: как проходит практика группы 3-31 «Оздоровительно-воспитательная работа с детьми в летний период» в ВОЛ «Озёры»
(21.06.2025)


Экскурсия в музей
(21.06.2025)


Журнал путешествий на практике "Организация туризма"
(20.06.2025)


Выніковае пасяджэнне школы метадычнага майстэрства
(18.06.2025)


Воспитательно-оздоровительный лагерь с дневным пребыванием детей «НЕПОСЕДА» ГУО "Средняя школа №3"
(18.06.2025)


Лето в детском оздоровительном лагере "Солнечный город" ГУО "Гимназия 2 г. Волковыска"
(18.06.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ