Перамога ў дыстанцыйным галіновым чэмпіянаце па педагогіцы “Чалавек сям’ёю моцны”

Упэўненую перамогу атрымала каманда Ваўкавыскага каледжа ў дыстанцыйным галіновым чэмпіянаце з міжнародным удзелам па педагогіцы “Чалавек сям’ёю моцны”.

Гэта мерапрыемства зладзіў Архангельскі педагагічны каледж (Расійская Федэрацыя), і наша ўстанова адукацыі ўдзельнічае ў ім упершыню. Нашымі канкурэнтамі была каманда Гуманітарнага каледжа, па-за конкурсам выступалі прадстаўнікі каледжа-арганізатара.

Чэмпіянат мае на мэце папулярызацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы абароны сям’і і захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павышэнне матывацыі і творчай актыўнасці педагагічных работнікаў ў рамках настаўніцтва навучэнцаў. Удзельнікі чэмпіянату спаборнічалі ў трох відах заданняў: прадстаўленне вынікаў анлайн-апытання “Мая сям’я”, дэманстрацыя лічбавага адукацыйнага рэсурсу “Маршрут выхаднога дня” і прэзентацыя майстар-класу “Чытаем усёй сям’ёй”. Каманду, па ўмовах чэмпіянату, складалі навучэнцы Мікалай Каранкевіч і Анастасія Севярын, выкладчык каледжа Аксана Уладзіміраўна Загавалка і прадстаўнік арганізацыі-працадаўцы настаўнік ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Ваўкавыска” Марына Антонаўна Маршалак. Іх сумесная заўзятая праца дала свой плён.

Відавочна, што дадзенае мерапрыемства садзейнічае павышэнню прэстыжу педагагічнай прафесіі, спрыяе абмену вопытам паміж педагагічнымі работнікамі, пашырае магчымасці для асабовай самарэалізацыі выкладчыкаў і навучэнцаў.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 15 красавіка 2025г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Знания и навыки, необходимые каждому
(06.03.2026)


«Ажурные фантазии»: в колледже прошел мастер-класс по вытинанке
(04.03.2026)


Новое пополнение в группе экскурсоводов-волонтеров
(04.03.2026)


ПРАКТИКА «ПОДГОТОВКА К ОЗДОРОВИТЕЛЬНО-ВОСПИТАТЕЛЬНОЙ РАБОТЕ С ДЕТЬМИ В ЛЕТНИЙ ПЕРИОД» ГРУППЫ 7-21 СПЕЦИАЛЬНОСТИ «ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ»
(02.03.2026)


Выездная профориентационная встреча
(02.03.2026)


"Занятие по профилактике эмоционального выгорания для педагогов"
(27.02.2026)


ЗАЩИТА УЧЕБНОЙ ПРАКТИКИ «ВОСПИТАТЕЛЬНАЯ РАБОТА В ЦЕНТРАХ КОРРЕКЦИОННО-РАЗВИВАЮЩЕГО ОБУЧЕНИЯ И РЕАБИЛИТАЦИИ» В ГРУППЕ 7-31 СПЕЦИАЛЬНОСТИ «ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ»
(26.02.2026)


«Особенные дети требуют особенного сердца»: на специальности «Дошкольное образование» прошел семинар по инклюзивному образованию совместно с заказчиками кадров
(26.02.2026)


НЕРЕГЛАМЕНТИРОВАННАЯ МУЗЫКАЛЬНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ В ДЕТСКОМ САДУ: ПРАКТИЧЕСКИЙ СЕМИНАР ДЛЯ БУДУЩИХ ПЕДАГОГОВ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ
(25.02.2026)


Дыктоўка да 86-годдзя Ваўкавыскага каледжа
(25.02.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ