Навучэнцы Ваўкавыскага каледжа – майстры Шаўковага шляху

На працягу трох дзён Ваўкавыскі каледж ўдзельнічаў у 5-м Міжнародным прафесійным конкурсе «Майстры Шаўковага шляху». Арганізатары гэтага мерапрыемства – Пекінскі камітэт адукацыі і Пекінская міжнародная адукацыйная і культурная кампанія «WECO» у рамках супрацоўніцтва з УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі». Конкурс мае на мэце ўдасканаленне механізму міжнародных абменаў і супрацоўніцтва, развіццё адукацыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з краінамі “Аднаго пояса і аднаго шляху”, спрыяць выхаванню талентаў, узмацніць міжнародны ўплыў прафесійнай адукацыі.

Ваўкавыскі каледж, які ўпершыню выступаў на гэтым мерапрыемстве, быў прадстаўлены па трох напрамках. Навучэнцы спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” ў кампетэнцыі “Мастацкія навыкі ў дашкольнай адукацыі” выконвалі дзіцячую песню і стваралі ў прамым эфіры малюнак. Навучэнкі спецыяльнасці “Дызайн (графічны)” прэзентавалі арыгінальную сувенірную прадукцыю ў намінацыі “Дызайн культурна-крэатыўных падарункаў”. Навучэнкі спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” пазнаёмілі ўдзельнікаў і журы конкурсу з вырабамі ў тэхніцы квілінгу ў намінацыі “Дызайн традыцыйных культурных рамёстваў”.

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, Китайскай Народнай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан. Вынікі будуць падведзеныя праз тры месяцы. Усе нашы канкурсанты са шчырай цікавасцю назіралі за выступленнямі іншых удзельнікаў, пераймалі вопыт, адзначылі для сябе моманты, якія мажліва ўдасканаліць. Навучэнцы адзначылі, што мерапрыемства дало магчымасць праявіць сябе прафесіяналамі сваёй справы, пазнаёміцца з культурай іншых краін, асаблівасцямі прафесійнай адукацыі.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 24 красавіка 2025г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Защита практики "Организация туризма"
(24.06.2025)


Защита практики "Оздоровительно-воспитательная работа с детьми в летний период" (база практики ДОЛ "Голубая волна")
(21.06.2025)


Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй
(21.06.2025)


Путешествие в детство: как проходит практика группы 3-31 «Оздоровительно-воспитательная работа с детьми в летний период» в ВОЛ «Озёры»
(21.06.2025)


Экскурсия в музей
(21.06.2025)


Журнал путешествий на практике "Организация туризма"
(20.06.2025)


Выніковае пасяджэнне школы метадычнага майстэрства
(18.06.2025)


Воспитательно-оздоровительный лагерь с дневным пребыванием детей «НЕПОСЕДА» ГУО "Средняя школа №3"
(18.06.2025)


Лето в детском оздоровительном лагере "Солнечный город" ГУО "Гимназия 2 г. Волковыска"
(18.06.2025)


Мемориальный комплекс "Шауличи". Наша память и боль......
(18.06.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ