Выніковае пасяджэнне школы метадычнага майстэрства

17 чэрвеня ў Ваўкавыским каледжы адбылося выніковае пасяджэнне школы метадычнага майстэрства – аб’яднання, прызначанага каардынаваць дзейнасць выкладчыкаў, якія працуюць у каледжы першы год.

Сёлета яго слухачамі былі выкладчыкі Г.У Красько, І.М. Гарэлава. На працягу навучальнага года яны вывучалі нарматыўна-прававыя дакументы, складалі каляндарна-тэматычныя планы, прадумвалі планы-канспекты заняткаў, афармлялі вучэбна-праграмную дакументацыю, наведвалі навучальныя семінары, дэманстравалі свой вопыт на адкрытых занятках, распрацоўвалі электронныя вучэбна-метадычныя комплексы і ацэначна-вымяральныя матэрыялы, праходзілі праграму павышэння кваліфікацыі, удзельнічалі ў міжнародных праектах. У дапамогу маладым выкладчыкам былі прызначаны вопытныя настаўнікі Ж.А. Барэль і Ю.Я. Матвейчык, якія рэгулярна кансультавалі сваіх “навучэнцаў”, дапамагалі, давалі метадычныя рэкамендацыі. Слухачы школы распавялі пра свае дасягненні, цяжкасці, з якімі сутыкнуліся, падзяліліся ўражаннямі аб педагагічнай дзейнасці, планамі на будучае. Іх настаўнікі прадставілі характарыстыкі на сваіх “выхаванцаў”, акрэслілі моманты, якія патрабуюць увагі. Псіхолаг Н.А. Лутчанка падрыхтавала інфармацыю па выніках вывучэння задаволенасці навучэнцаў узроўнем выкладання вучэбных прадметаў маладымі выкладчыкамі. Паводле яе, задаволенасць навучэнцамі ўзроўнем выкладання вучэбных прадметаў абодвух маладых выкладчыкаў складае 100%. Відавочна, што маладыя педагогі знайшлі кантакт з навучэнцамі, наладзілі з імі стасункі супрацоўніцтва і даверу.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце М.І. Зянько падсумавала сказанае, адзначыўшы каштоўнасць, значнасць, рознабаковасць праведзенай працы маладых спецыялістаў, эфектыўнасць узаемадзеяння паміж імі і калектывам.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадстаўлены аўтарам
Апублікавана 18 чэрвеня 2025г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)


Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)


ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)


ВСТРЕЧА УЧАЩИХСЯ СПЕЦИАЛЬНОСТИ "ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ" С ВРАЧОМ ПСИХИАТРОМ АПАНОВИЧ ОЛЬГОЙ ВИКТОРОВНОЙ
(13.12.2025)


Защита учебной практики «Психолого-педагогическая» 2-21 группы 5-04-0113-02 «Обслуживающий труд и изобразительное творчество»
(13.12.2025)


Соревнования по аэробике
(11.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ