Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй

У Ваўкавыскім каледжы 19-21 чэрвеня праходзіў рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй «Функцыянальная граматнасць як паказчык якасці адукацыі» (у рамках рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прысвечаных пяцігодцы якасці). Ініцыятарам яго правядзення стала ўстанова адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». На базе Ваўкавыскага каледжа для навучэнцаў і выкладчыкаў быў праведзены шэраг майстар-класаў, мадэратарамі якіх выступілі супрацоўнікі названай установы і настаўнікі школ і гімназій Магілёўскай вобласці. Яны ўсе члены клуба «Крыштальны журавель» (таварыства педагагічных работнікаў-удзельнікаў конкурса «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» розных гадоў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў), настаўнікі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» – самай ганаровай у сферы адукацыі. Падчас мерапрыемстваў разглядаліся эфектыўныя спосабы ўспрымання і захавання інфармацыі ў свядомасці чалавека, выкарыстанне нейрасетак у адукацыйным працэсе, сучасныя сродкі візуалізацыі вучэбнага матэрыялу, выкарыстанне ўніверсальных навыкаў для паспяховага навучання і кіравання, прадуктыўныя прыёмы для арганізацыі сучаснага ўрока, спосабы прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў; удасканальваліся веды па педагогіцы, псіхалогіі, методыках выкладання вучэбных прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента.

Мерапрыемства згуртавала сапраўдных аматараў педагагічнай справы, стварыла спрыяльную атмасферу для наладжвання трывалых кантактаў. Фестываль садзейнічаў прафесійнаму росту, абмену інавацыйнымі ідэямі і творчым натхненнем, што зрабіла яго насамрэч педагагічным святам якасці.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадстаўлены аўтарам

Апублікавана 21 чэрвеня 2025г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Знания и навыки, необходимые каждому
(06.03.2026)


«Ажурные фантазии»: в колледже прошел мастер-класс по вытинанке
(04.03.2026)


Новое пополнение в группе экскурсоводов-волонтеров
(04.03.2026)


ПРАКТИКА «ПОДГОТОВКА К ОЗДОРОВИТЕЛЬНО-ВОСПИТАТЕЛЬНОЙ РАБОТЕ С ДЕТЬМИ В ЛЕТНИЙ ПЕРИОД» ГРУППЫ 7-21 СПЕЦИАЛЬНОСТИ «ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ»
(02.03.2026)


Выездная профориентационная встреча
(02.03.2026)


"Занятие по профилактике эмоционального выгорания для педагогов"
(27.02.2026)


ЗАЩИТА УЧЕБНОЙ ПРАКТИКИ «ВОСПИТАТЕЛЬНАЯ РАБОТА В ЦЕНТРАХ КОРРЕКЦИОННО-РАЗВИВАЮЩЕГО ОБУЧЕНИЯ И РЕАБИЛИТАЦИИ» В ГРУППЕ 7-31 СПЕЦИАЛЬНОСТИ «ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ»
(26.02.2026)


«Особенные дети требуют особенного сердца»: на специальности «Дошкольное образование» прошел семинар по инклюзивному образованию совместно с заказчиками кадров
(26.02.2026)


НЕРЕГЛАМЕНТИРОВАННАЯ МУЗЫКАЛЬНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ В ДЕТСКОМ САДУ: ПРАКТИЧЕСКИЙ СЕМИНАР ДЛЯ БУДУЩИХ ПЕДАГОГОВ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ
(25.02.2026)


Дыктоўка да 86-годдзя Ваўкавыскага каледжа
(25.02.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ