Адкрыты факультатыўны занятак "Развіццё творчых здольнасцей выхаванцаў"

Добры дзень паважаныя навучэнцы і калегі!

Адкрыты занятак у групе 5-21 пачаўся не зусім звычайна.

Горкай, горкай, горачкай

Ішоў малы Ягорачка.

Ваўкоў не баяўся,

Страхаў не пужаўся.

Удзельнікі пачулі гукі народных інструментаў і самі паспрабавалі музіцыраваць на іх.

Знаходзячыся ў межах адкрытага факультатыўнага занятку па арганізацыі летняга адпачынку дзяцей, навучэнцы групы 5-21 з выкладчыкам Талочка Валянцінам Фадзеевічам прадоўжылі аккамуліраваць педагагічны вопыт і папаўняць метадычную картатэку распрацовак, а так сама разбіраць некаторыя метадычныя прыёмы для выкарыстання іх у практычнай дзейнасці.

Удзельнікі віртуальна наведалі фальклорна-этнаграфічны пакой адной з дашкольных устаноў адукацыі Ваўкавыскага раёна. Дзе экспазіцыя створана пры ўдзеле работнікаў установы і бацькоў выхаванцаў з мэтай захавання матэрыяльнай і культурнай спадчыны рэгіёна для правядзення шматлікіх заняткаў і мерапрыемстваў з выхаванцамі. Тут назіралі разнастайныя рэчы, прылады працы і хатняга побыту нашых продкаў, дзядуль і бабуль. Драўляныя вырабы зроблены рукамі саміх гаспадароў гэтых рэчаў.

А пасля разам змадэліравалі музычную забаву па тэме развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў у летні перыяд, дзе прасочвалася развіццё музычна-творчых здольнасцей, фарміраванне ўяўленняў аб танцавальных рухах, фарміравання асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры выхаванцаў, каштоўнасных адносін да жыцця і міру, пачуцця гонару за дасягненні сваёй краіны.

Далей пры дапамозе штучнага інтэлекту стварылі невялікі фрагмент дзіцячай песні і правялі самадыягностыку гатоўнасці да стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў.

Падобныя творчыя музычныя забавы вельмі добра успрымаюцца выхаванцамі і маюць станоўчы водгук у бацькоў, што таксама немалаважна ў сучасных узаемаадносінах. Адзін з важных станоўчых момантаў такой арганізацыі дзейнасці, гэта выкарыстанне беларускай мовы і рэгіянальнага аўтэнтычнага фальклорнага матэрыяла. Што можа стымуляваць вывучэнне дзецьмі роднага краю і замацаванне моцнай грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі грамадства.

Дадзены напрацаваны матэрыял атрымае прадаўжэнне і замацаванне ў творчых картатэках навучэнцаў пры падрыхтоўцы да перыяду летняй тэхналагічнай практыкі.

Выкладчык Ваўкавыскага каледжа Талочка В.Ф.
Здымкі прадастаўлены аўтарам

Апублікавана 21 лістапада 2025г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ