Міжнародны чэмпіянат па педагогіцы “Абаронцам Айчыны прысвячаецца”

3 снежня Ваўкавыскі каледж удзельнічаў у III адкрытым рэгіянальным (з міжнародным удзелам) галіновым чэмпіянаце па педагогіцы “Абаронцам Айчыны прысвячаецца”, наладжаным Архангельскім педагагічным каледжам імя Р.Я. Шанінай (Расійская Федэрацыя), з якім наша ўстанова адукацыі супрацоўнічае другі год.

Удзельнікамі чэмпіянату сталі 10 каманд Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што мерапрыемства дасягнула сваёй мэты: яно насамрэч спрыяла папулярызацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне фарміравання нацыянальнай гістарычнай свядомасці, садзейнічала павышэнню прэстыжу педагагічнай прафесіі і ўзбагачэнню вопытам эфектыўнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Паводле традыцыйных правілаў чэмпіянату, неабходна было выканаць 3 рознапланавыя заданні. Вынікі анлайн-апытання на тэму “Патрыятычнае выхаванне ў сістэме адукацыі” прадставілі навучэнкі 2-а курса спецыяльнасці “Абслуговая праца і выяўленчая творчасць” Валерыя Хоміч і Ганна Рэкеда. Лічбавы адукацыйны рэсурс “Ніхто не забыты, нішто не забыта” прэзентавала выкладчык каледжа Аксана Уладзіміраўна Загавалка. Настаўніца гімназіі №1 г.Ваўкавыска Таццяна Іванаўна Гарбачэўская абараняла педагагічны вопыт “Прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій у патрыятычным выхаванні дзяцей”.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства рознапланава паказалі ролю педагога ў фарміраванні пачуцця патрыятызму, павагі да памяці абаронцаў Айчыны. Вынікі чэмпіянату будуць вядомыя на наступным тыдні.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадастаўлены аўтарам

Апублікавана 03 снежня 2025г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Поздравляем победителей республиканской олимпиады по учебным предметам и их руководителей!
(27.01.2026)


Профориентационная встреча «Калейдоскоп профессий»
(26.01.2026)


Cоревнования по лыжным гонкам среди обучающихся колледжей
(23.01.2026)


Военно-патриотический клуб «Спасатель» начал свою работу
(23.01.2026)


Поздравляем!
(23.01.2026)


Правосудие на практике: урок для всех
(17.01.2026)


Профориентационный шестой школьный день
(17.01.2026)


Заинтересованный разговор с делегатом ВНС
(16.01.2026)


Встреча ректора в рамках единого дня информирования в Волковысском колледже
(15.01.2026)


Волковычане дружно вышли на борьбу со снежной стихией
(09.01.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ