Практычны тэлемост “Сучасныя падыходы да падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых класаў”

Ваўкавыскі каледж установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” і Пінскі каледж установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” 8 снежня зладзілі сумесную відэасустрэчу па тэме “Сучасныя падыходы да падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых класаў”.

У ходзе мерапрыемства выкладчыкі абмяняліся вопытам па актуальных пытаннях навучанню будучых настаўнікаў пачатковых класаў. Калегі з Пінскага каледжа распавялі пра выкарыстанне інструментаў штучнага інтэлекту ў сістэме настаўніцтва на спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”, прыёмы развіцця арфаграфічнай зоркасці на ўроках рускай мовы ў пачатковай школе, спосабы інтэнсіўнага ўзаемадзеяння навучэнцаў пры актуалізацыі ведаў; паказалі, як зрабіць хвілінку чыстапісання цікавай і развіццёвай. Выкладчыкі нашага каледжа прадэманстравалі эфектыўнасць тэхналогіі тэкстаграфікі для фарміравання чытацкай граматнасці, метады і прыёмы навучання выяўленчаму мастацтву ў пачатковай школе, прэзентавалі адукацыйны сайт “Ніхто не забыты, нішто не забыта” ў якасці прыкладу тэхналогіі цыфравога патрыятызму, а таксама пазнаёмілі з работай інтэрактыўнай пясочніцы – самым інавацыйным рэсурсам у інклюзіўнай адукацыі.

Тэлемост атрымаўся сучасным, прадуктыўным і інтэрактыўным, што садзейнічала наладжванню новых стасункаў у галіне адукацыі.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадастаўлены аўтарам

Апублікавана 08 снежня 2025г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ