Міжнародны дзень роднай мовы
Адкрываю, як свет, нанова
Беларускае роднае слова,
Пералівістае – як каменьчык,
Вясёлкавае – як ручай,
Цёплае – як агеньчык
Добрых тваіх вачэй,
Светлае – як маланка,
Гнеўнае – як пярун,
Ціхае – як калыханка,
Вечнае – як Беларусь!
Анатоль Канапелька.
Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Да свята роднай мовы далучыліся навучэнцы, выкладчыкі і супрацоўнікі Ваўкавыскага каледжа. На ўрачыстай святочнай праграме “Моя мова – мой свет, мая
душа” ўсе прысутныя паглыбіліся ў чароўны свет роднай мовы і пацвердзілі вядомае: чытаць, думаць і спяваць па-беларуску здольны кожны, бо мова – тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Мова – векавая памяць многіх
пакаленняў, галоўная святыня і скарб, народная душа, цэлы свет... Родная мова жыве там, дзе б’ецца беларускае сэрца!
Белавус В.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Здымкі прадастаўлены аўтарам
                 
Апублікавана 23 лютага 2026г.
Перейти в архив всех новостей
|