Перамога ў ІІ Чытаннях “Спадчына беларускай педагогікі:
ад Ефрасінні Полацкай да сучаснасці”

2 лістапада Мінскі гарадскі педагагічны каледж другі раз наладзіў у сваіх сценах Чытанні “Спадчына беларускай педагогікі: ад Ефрасінні Полацкай да сучаснасці”. Сёлета яны праводзіліся ў гонар беларускай паэтэсы, празаіка, асветніцы, сястры міласэрнасці і грамадскага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Ваўкавыскі каледж прымаў удзел у гэтым мерапрыемстве ўпершыню. І старт стаў паспяховым. Навучэнка 2 курса спецыяльнасці “Замежная мова” Целеш Валерыя атрымала дыплом пераможцы ў секцыі “Вобраз Цёткі ў беларускай літаратуры і выяўленчым мастацтве”, дзе яна выдатна прадставіла і абараніла даклад на тэму “Вобраз Цёткі ў беларускім мастацтве”. У сваім даследаванні Валерыя правяла параўнальны аналіз помнікаў паэтэсе ў Астрыне і Шчучыне.

У Чытаннях выступалі навучэнцы 1-2 курсаў педагагічных каледжаў Рэспублікі Беларусь і вучні 10-11 педагагічных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія цікавяцца літаратурнай і педагагічнай спадчынай Цёткі. У кола чытанняў закладзены шырокі спектр навуковых праблем у такіх галінах ведаў, як педагогіка, філалогія, культуралогія, гісторыя, філасофія. Удзельнікі прадэманстравалі ўласнае гуманістычнае педагагічнае мысленне будучых педагогаў праз прызму спадчыны класіка.

Н.В. Лазарчык, кіраўнік НДАН “Эйдас”
Здымкі прадастаўлены аўтарам



Апублікавана 3 лістапада 2019 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ