Ваўкавыскі каледж – у ліку пераможцаў V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Чалавек і тэхнасфера»

Ваўкавыскі каледж працягвае актыўны ўдзел у навукова-даследчых канферэнцыях. 17 сакавіка навучэнка групы 7-21 спецыяльнасці «Педагагічнае суправаджэнне» Кацярына Янушкевіч і яе навуковы кіраўнік Кацярына Віктараўна Тапчылка дыстанцыйна прадставілі свой даклад «Змены клімату на Зямлі як глабальная праблема (на прыкладзе Ваўкавыскага раёна)» на V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Чалавек і тэхнасфера», якая праходзіла ў БПАУ АВ «Арлоўскі аўтадарожны тэхнікум» (Расійская Федэрацыя). Кацярына – актыўная ўдзельніца навуковага гуртка «Экалагічныя праблемы Гродзенскай вобласці» ў рамках навукова-даследчага аб'яднання навучэнцаў «Эйдас», якое ўзначальвае яе навуковы кіраўнік.

Канферэнцыя была арганизавана ў фармаце спаборніцтва, дзе кампетэнтныя эксперты ўсебакова ацэньвалі выступленні ўдзельнікаў, задавалі ім складаныя праблемныя пытанні. Даклад Кацярыны быў зачытаны ў секцыі «Прыродазнаўства», дзе выступоўцы дзяліліся вопытам сваіх даследаванняў разнастайных прыродных з'яў, іх уплыву на жыццядзейнасць чалавека і перспектыў на будучае. Па выніках работы канферэнцыі даклад нашых купалаўцаў узнагароджаны дыпломам ІІ ступені. Журы адзначыла перспектыўнасць дадзенага даследавання, грунтоўны падыход да падачы матэрыялу, кампетэнтасць выступоўцы. Сардэчна віншуем нашых навукоўцаў і зычым поспехаў у іх плённай даследчай і творчай працы!

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадастаўлены аўтарам

Апублікавана 17 сакавіка 2026г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ