Дыялогавая пляцоўка па рэалізацыі эксперыментальнага праекта
17 сакавіка адбылася дыялогавая пляцоўка па рэалізацыі эксперыментальнага праекта «Апрабацыя мадэлі стварэння інклюзіўнага адукацыйнага асяроддзя ў каледжы пры падрыхтоўцы выхавальнікаў па спецыяльнасці “Педагагічнае
суправаджэнне”» кіраўнікоў праекта Салаўёвай В.А., намесніка ЦРПА УА «РІПА», Брыкавай А.С, дацэнта кафедры педагогікі і псіхалогіі інклюзіўнай адукацыі Інстытута інклюзіўнай адукацыі УА «БДПУ імя Максіма Танка» і ўдзельнікамі
праекта: Ваўкавыскім каледжам установы адукацыі «ГрДУ імя Янкі Купалы», Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжам імя Л.С. Выгоцкага і Пінскім каледжам установы адукацыі «БрДУ імя А.С. Пушкіна». Гэты эксперыментальны праект
рэалізуецца першы год, таму эксперыментальныя пляцоўкі расказалі пра ўласны вопыт работы над праектам, распавялі пра свае дасягненні, а таксама цяжкасці, з якімі сутыкнуліся, падзяліліся планамі на перспектыву. Кіраўнікі
акцэнтавалі ўвагу на праблемных момантах, далі слушныя рэкамендацыі па ўдасканаленні далейшай дзейнасці.
Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадастаўлены аўтарам

Апублікавана 17 сакавіка 2026г.
Перейти в архив всех новостей
|

Поиск по сайту
Последние новости
ТОП-10
|