Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў “Свет даследчых ідэй” у Ваўкавыскім каледжы стала традыцыйным
мерапрыемствам, якое збірае маладых даследчыкаў, што прагнуць ведаў, сур’ёзна займаюцца навукай і хочуць падзяліцца сваімі
дасягненнямі.
Сёлета мерапрыемства, якое праходзіць ужо сёмы год, было прысвечана Году беларускай жанчыны. І па тэматыцы дакладаў, і па складу
ўдзельнікаў канферэнцыя апраўдала сваё ганаровае прысвячэнне: большую частку дакладаў (усяго прадстаўлена 141 работа) падрыхтавалі
навучэнкі школ і каледжаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а ў сваіх даследчых працах яны вывучалі гісторыю жыцця
100-гадовай ваўкавычанкі, складаны шлях да прызнання сусветнавядомых жанчын-набеліятак, жаночыя вобразы ў творчасці ансамбля
“Песняры”, подзвігі жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства праходзіла ў вочнай, завочнай і дыстанцыйнай формах, што дазволіла выступіць максімальнай колькасці ўдзельнікаў.
Арганізатар мерапрыемства, кіраўнік навуковага аб’яднання навучэнцаў “Эйдас”, выкладчык Кацярына Віктараўна Тапчылка,
прадугледзела секцыйную арганізацыю працы для аптымальнага ахопу аўдыторыі выступоўцаў.
Канферэнцыя мела конкурсны характар, што садзейнічала стварэнню атмасферы спаборніцтва. Журы ў складзе выкладчыкаў і навучэнцаў
вызначыла дыпламантаў і ўзнагародзіла ўсіх навуковых кіраўнікоў падзякамі за падрыхтоўку маладых навукоўцаў.
Мерапрыемства паказала высокі якасны ўзровень даследчых работ навучэнцаў, грунтоўнае тэарэтычнае абгрунтаванне і перспектыўную
практычную значнасць уласных даследаванняў, старанную і адказную працу навуковых кіраўнікоў, шчырую зацікаўленасць маладога
пакалення навуковай справай.
Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадастаўлены аўтарам
  
Апублікавана 07 мая 2026г.
Перейти в архив всех новостей
|

Поиск по сайту
Последние новости
ТОП-10
|