Класная гадзіна «Беларусь — краiна маёй будучынi»

Неба чыстае і глыбокае
І бярозавы ціхі гай –
Беларусь мая сінявокая,
Беларусь мая, родны край.

У рамках фестывалю спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» 27 лістапада 2019 года прайшло мерапрыемства па тэме «Беларусь – краіна маей будучыні», якое падрыхтавалі навучэнцы групы 5-21 (куратар Казак С.С.).

«Беларусь... Як шмат значыць гэтае слова для нас – яе дзяцей», – гучала ўвесь час са сцэны. «Гэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі. Гэта і родны дом, у якім нарадзіўся, і мілагучная маміна мова, і сцежка, па якой пайшоў упершыню, і клёкат буслоў...».

На працягу ўсяго мерапрыемства ў зале было ўтульна ад мілагучнай беларускай мовы: гучала беларуская музыка, выконваліся беларускія песні і танцы, вершы беларускіх паэтаў.

Радзіма – не толькі родная краіна чалавека, дзе ён жыве, а і гістарычная, і культурная спадчына яго народа. Беларусь – зямля нашых продкаў, багатая на падзеі і імёны. Віктарына, якую правялі вядучыя мерапрыемства, выявіла добрыя веды прысутных пра гісторыю нашай краіны, яе знакамітых людзей.

«Я хачу, скончыўшы навучанне, стаць годным сваёй радзіме чалавекам! Я хачу прыносіць карысць людзям, якія жывуць у маёй краіне! Я хачу, каб Беларусь развівалася і заставалася заўсёды годнай памяці сваіх продкаў! Беларусь – краіна маей будучыні!» – так закончылі свае выступленне ўдзельнікі мерапрыемства.

За моладзю – будучае нашай краіны. І калі такія словы гучаць з вуснаў дзяўчат і юнакоў – быць Беларусі краінай, перадавой ва ўсіх адносінах!

С.С. Казак, куратар групы 5-21
P.S. Выказваю вялікую падзяку вядучым – Пугачэўскай Алене і Лышчык Рэнаце, адказнай за інфармацыйнае суправаджэнне Жылінскай Аляксандры і усім удзельнікам мерапрыемства (Цыбуля Анастасіі – навучэнцы групы 5-22; Кудраўцавай Галіне, Кавальчук Дар’е, Марко Карыне, Кавалевіч Ганне, Якуцэня Карыне, Варапаевай Віялеце).



Апублікавана 28 лістапада 2019 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)


Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)


ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)


ВСТРЕЧА УЧАЩИХСЯ СПЕЦИАЛЬНОСТИ "ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ" С ВРАЧОМ ПСИХИАТРОМ АПАНОВИЧ ОЛЬГОЙ ВИКТОРОВНОЙ
(13.12.2025)


Защита учебной практики «Психолого-педагогическая» 2-21 группы 5-04-0113-02 «Обслуживающий труд и изобразительное творчество»
(13.12.2025)


Соревнования по аэробике
(11.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ