Шануйце роднае слова!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года з мэтай захавання моўнай і культурнай разнастайнасці. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, для кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

У гэты ж дзень у каледжы была арганізавана літаратурна-музычная імпрэза “Гавары са мной па-беларуску”, прысвечаная роднаму слову. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі пра беларускую мову, успомнілі пісьменнікаў-юбіляраў 2020 года. Тут гучалі пранікнёныя, мілагучныя беларускія вершы, а таксама цудоўныя песні на роднай мове. Кожны новы ўдзельнік абуджаў у слухачоў усё новыя хвалі пачуццяў: ад парыўнай нястрыманасці, экспрэсіўнасці да ціхай зачараванасці, лірычнасці, пяшчоты; ад светлага жалю, задуменнасці да весялосці, аптымізму. Я думаю, што інакш і немагчыма, бо і спектр выбраных вершаў быў разнастайным. І пра каханне, і пра патрыятызм, пра любоў да Радзімы, і пра незагойную рану – Вялікую Айчынную вайну, і пра ранейшы штодзённы побыт простых беларусаў.

Усе выступоўцы атрымалі ад прафкама студэнтаў сімвалічныя падарункі. Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у дадзеным мерапрыемстве.

Макавецкая К.З., выкладчык беларускай мовы і літаратуры



Апублікавана 22 лютага 2020 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Пленэр как диалог с миром: заметки графического дизайнера на свежем воздухе
(30.09.2025)


Посвящение в туристы
(30.09.2025)


Встреча с организациями-заказчиками кадров
(29.09.2025)


Заключительный день недели спорта и здоровья
(26.09.2025)


СТАРТ ПРОФОРИЕНТАЦИОННОЙ КАМПАНИИ 2025/2026
(26.09.2025)


Отчетно-выборная конференция учащихся "Эйдос"
(25.09.2025)


С 22 по 27 сентября по всей республике проводится спортивно-массовое мероприятие «Неделя спорта и здоровья»
(24.09.2025)


Знакомство с колледжем "Колледж: Что? Где? Когда?"
(23.09.2025)


Провели профилактическую акцию «Город без трафарета»
(23.09.2025)


Урок Памяти патриотов Беларуси, боровшихся за воссоединение белорусского народа
(19.09.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ