Ваўкавыскі Арбат

Штогод усіх жадаючых запрашае на шпацыр «Ваўкавыскі Арбат». Такую назву атрымаў рэкламна-прафарыентацыйны праект навучэнцаў Ваўкавыскага каледжа, накіраваны на стварэнне пазітыўнага іміджу навучальнай установы і рэкламу яго дзейнасці.

— Багацце спецыяльнасцей і магчымасцей, якія прадастаўляюцца каледжам, дазваляе нашым навучэнцам рэалізаваць свае таленты. Праект «Ваўкавыскі Арбат» быў ініцыіраваны навучэнцамі каледжа, і яны запэўніваюць, што гэта толькі пачатак. У далейшым плануецца рэалізаваць іншыя ініцыятывы па папулярызацыі спецыяльнасцей нашай установы адукацыі, — расказвае Яніна Чаславаўна Грушэўская, намеснік дырэктара па вытворчым навучанні Ваўкавыскага каледжа.

Днямі «Арбат» зноў стаў запатрабаваным месцам карыснага адпачынку і ўжо трэці раз сабраў гасцей — старшакласнікаў школ горада і раёна (спадзяёмся, будучых абітурыентаў каледжа), выкладчыкаў і навучэнцаў установы, а таксама неабыякавых да творчасці жыхароў горада.

Сустракалі гасцей у фае першага паверха музычна-харэаграфічным паказам «Мы тут жывём, спяваем, марым», які падрыхтавалі навучэнцы і выкладчыкі. На правах гаспадароў мерапрыемства навучэнцы па ўсіх правілах этыкету накрылі сталы ў чайнай гасцінай «Салодкія фантазіі», дзе, седзячы за ўтульным столікам, можна было папіць гарбаты з дамашняй выпечкай, даведацца рэцэпты ўпадабаных страў, паглядзець кароткаметражны фільм пра каледж, паслухаць добрую жывую музыку.

Сцэнічныя пляцоўкі каледжа сабралі навучэнцаў усіх спецыяльнасцей. Інтэр’ер другога і трэцяга паверхаў быў аформлены ў стылі кірмашу, які ствараў атмасферу свята. Кірмаш віраваў, гандляваў, спяваў і танцаваў. На выставе-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вясёлка беларускіх рамёстваў» былі прадстаўлены сувеніры, выкананыя ў розных тэхніках. У дызайн-майстэрні «Партрэт» ствараліся партрэты і шаржы на заказ, працавала фотазона «Фота ў стылі Instagram», для жадаючых паспрабаваць сябе ў творчасці былі праведзены майстар-класы «Дэкупаж — гэта цікава!», «Чароўная соль», «Твістынг — гэта цікава», «Абярэг з джутавага шнура».

Для аматараў інтэлектуальнага баўлення часу навучэнцы каледжа падрыхтавалі цікавыя гульні і мерапрыемствы: знаёмства з экспанатамі гістарычна-краязнаўчага музея каледжа «Музей у чамадане», інтэлектуальна-забаўляльная праграма «Сучасны турызм», віктарыны «Сталіцы свету» і «Падарожжа па казках».

Пасля кірмашу можна было паўдзельнічаць у конкурсе-караоке, які сабраў людзей, неабыякавых да спеваў. I хоць лічыцца, што караоке — гэта занятак для непрафесійных выканаўцаў, спяваць у гаспадароў і гасцей атрымлівалася вельмі добра! А яшчэ ўсіх зацікаўленых запрашалі на танцавальны марафон «Танцы народаў свету» і дэманстрацыю мадэлей сучаснага адзення, вырабленых навучэнцамі каледжа.

Атрымаць кансультацыю па пытаннях прыёму ў каледж у 2020 годзе і прайсці псіхалагічную экспрэс-дыягностыку мог кожны жадаючы ў кансультацыйным пункце, дзе дзяжурылі члены прыёмнай камісіі каледжа, прадстаўнікі адміністрацыі і сацыяльна-псіхалагічнай службы.

Сёння, дзякуючы інтэрнэту, пры жаданні можна даведацца пра ўсё на свеце. I гэта выдатна! Але нішто не заменіць жывыя мерапрыемствы, такія як «Ваўкавыскі Арбат», дзе можна ўсё ўбачыць на свае вочы, памацаць, прымераць, паспрабаваць вырабіць сваімі рукамі і проста атрымаць задавальненне ад зносін з навучэнцамі і выкладчыкамі каледжа, пазітыўнымі і крэатыўнымі.

— Атмасфера, якая пануе на «Арбаце», натхняе. Тут столькі прыгажосці і таленавітых, пазітыўна настроеных людзей, што хочацца неадкладна далучыцца да гэтай гільдыі майстроў, — так пракаменціравала ўбачанае адна з госцей мерапрыемства. Значыць, усё атрымалася. I значыць, яшчэ не раз мы запросім усіх жадаючых наведаць «Ваўкавыскі Арбат».

Вольга ТАРАТУТА, выкладчыца Ваўкавыскага каледжа

Апублікавана 22 лютага 2020 г.
Паводле матэрылаў "Настаўніцкай газеты"


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Мастер-класс "Краски природы"
(20.11.2024)


Первенство по баскетболу среди групп нового набора
(20.11.2024)


Диалоговая площадка «Молодежь против терроризма и экстремизма»
(20.11.2024)


Первое заседание Гродненского областного совета обучающихся колледжей
(18.11.2024)


Задуматься о своей гражданской позиции
(18.11.2024)


Открытый учебное занятие по предмету «Основы специальной психологии и коррекционной педагогики»
(16.11.2024)


Областные соревнования по настольному теннису
(16.11.2024)


Не прожигай свою жизнь!
(15.11.2024)


«Дети на прицеле» – новый фильм-расследование ОНТ
(15.11.2024)


Танцевальный марафон
(15.11.2024)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ