Адкрыты занятак навуковага гуртка па праблеме
«Даследаванне беларускай дзіцячай літаратуры»

Творчасці народнага паэта Беларусі, перакладчыка, эсэіста Рыгора Барадуліна быў прысвечаны адкрыты занятак навуковага гуртка па праблеме «Даследаванне беларускай дзіцячай літаратуры». У 2020 годзе адзначаецца 85-я гадавіна з дня нараджэння творцы. Навучэнкі спецыяльнасцей «Дашкольная адукацыя» і «Пачатковая адукацыя» прадставілі вынікі сваёй навукова-даследчай працы. Юныя даследчыцы разглядалі творы Рыгора Барадуліна, уключаныя ў праграму дашкольных устаноў адукацыі і пачатковай школы. У дакладах навучэнак былі закрануты разнастайныя праблемы творчасці паэта для дзяцей: «Іронія ў вершы Рыгopa Бapaдyлiнa “Вясёлы цягнік”», «Выкарыстанне верша Рыгора Барадуліна “На шашы і ля шашы” для адпрацоўкі правільнага вымаўлення гукаў», «Маральна-этычная праблематыка ў творах Рыгора Барадуліна для дашкольнікаў», «Браты-антыподы ў вершы Рыгора Барадуліна “Грамат не хапіла”». Акрамя таго, гледачам былі прадэманстраваны вынікі анкетавання на веданне творчасці паэта, для гасцей быў праведзены тэст па барадулінскіх словах, інтэрактыўныя гульні і прапанаваны для адгадвання барадулінскія «Загадкі на градках».

Н.В. Лазарчык,
выкладчык, кіраўнік навуковага гуртка па праблеме «Даследаванне беларускай дзіцячай літаратуры»




Апублікавана 05 сакавіка 2020 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Урок Памяти патриотов Беларуси, боровшихся за воссоединение белорусского народа
(19.09.2025)


Знакомство с первокурсниками
(18.09.2025)


Акт исторической справедливости
(18.09.2025)


17 сентября – праздник общенациональной значимости
(17.09.2025)


17 сентября – День народного единства
(12.09.2025)


Кураторский час, посвященный Дню народного единства
(12.09.2025)


"Важна каждая жизнь"
(10.09.2025)


Спортивный праздник "Спорт! Здоровье! Красота!"
(10.09.2025)


Фильм «Мяжа» – объективный взгляд на историческую судьбу нашей страны
(09.09.2025)


Защита учебной практики «Введение в школьную жизнь»
(09.09.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ