ВЯЛІКІ ЦУД

19 верасня 2020 года у аграсядзібе “У Рыся” адбылося цудоўнае мерапрыемства – фальклорная праграма “Запрашаем у госці”. З гэтай сядзібай нашыя адносіны пачаліся ў прошлым годдзе, калі каледжны тэатр “Пявуны” быў запрошаны гаспадарамі на святкаванне калядаў. Тая праграма “Запрашаем на вячоркi” была падрыхтавана i праведзена 8 студзеня бягучага года. Яна адбылася паспяховай i таму гаспадары аграсядзiбы прапанавалi сустракацца часцей. Нашыя артысты – людзi, легкiя на падъем, пагадзiлiся i сталi працаваць над новай праграмай, якая была прысвечана Дню сям'і. Але тое, што адбылося у пачатку 2020 года, – пандэмiя каронаваiрусу, закрыцце гранiц, сацыяльныя дыстанцыi i iншыя рэчы – унеслi карэктывы у планы нашага тэатра песнi.

Дзякуй Богу, гэты навучальны год пакуль што не прыносiць расчараванняў. I гэта вельмi добра!

Вялiкая турыстычная група з Вiцебска абрала сваiм маршрутам Гродзеншчыну i менавiта аграсядзiбу “У Рыся”, як найбольш прыгожую у Гродзенскiм кластары. Эмоцыі перапаўняюць, але ўсе па парадку.

Калi вялiкi турыстычны аўтобус з гасцямi спынiўся каля гаспадарскага дома, усе артысты з натхненнем вiталi iх:

Прывітанне вам, дарагім гасцям!
Дабрабыту вам, дарагім гасцям!
Мілавання вам, дарагім гасцям!
Даўгалецця вам, дарагім гасцям!
Міра-згоды вам, дарагім гасцям!
Каб ўдзень сонейка глядзела,
Ноччу зорка зіхацела,
Грошай цэлыя кішэні,
А здароўя на ўсе жмені,
Шчасця, госці вам!

I далей наша Гаспадынька (навучэнка 2 курса Пазняк Алена) шчыра, с задавальненнем звярнулася да прыезджых:

Добры дзень, госці дарагія! Госці пакліканыя, ды жаданыя!
Людзі сталыя і маладыя, жанатыя і халастыя!

А Гаспадар (малады артыст нашага тэатра, навучынец 1 курса Забродскi Яўген) шчыра запрасiў:

Падыходзьце бліжэй да нас, запрашаем у госці вас!

У фальклорнай канцэртнай праграме знайшося месца i гульням, i скокам, i загадкам, i беларускiм песням! Артыстызм маладых людзей с першай хвiлiны захапіў вiцеблян. Яны кiнулiся ў скокi разам з каледжанцамi! Госцi з беларускай поўначы былi апантаныя iх цудоўнай роднай мовай, прыгожым выглядам, ветлiвымi тварамi, сардэчнымi адносiнамi! Нашыя Восень, Верасiнка, Цыганка, Мядзведзь, Зазывалы-лялькi, Вядучыя – усе былi на вяршынi!

У прыватнай бяседзе з кiраўнiком турыстычнай групы пасля прадстаўлення давялося пачуць захапленне майстэрствам артыстаў, шчырыя спадзяваннi на сустрэчы i як вынiк резюмэ: «Вялiкi цуд!!!»

С задавальненнем i трохi стомленыя маладыя артысты вярталiся ў каледж. Яны падарылi свята, радасць многiм людзям, але i самi на сабе адчулi, як неверагодна добра нясцi свет беларускасцi нашым сумленным, працавiтым людзям! Малайцы!!! Вы – наш гонар!

Сарока-Скіба Галіна Іванаўна, кiраўнiк Тэатра песні «Пявуны»
Здымкі прадстаўлены аўтарам




Апублікавана 21 верасня 2020 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)


Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)


ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)


ВСТРЕЧА УЧАЩИХСЯ СПЕЦИАЛЬНОСТИ "ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ" С ВРАЧОМ ПСИХИАТРОМ АПАНОВИЧ ОЛЬГОЙ ВИКТОРОВНОЙ
(13.12.2025)


Защита учебной практики «Психолого-педагогическая» 2-21 группы 5-04-0113-02 «Обслуживающий труд и изобразительное творчество»
(13.12.2025)


Соревнования по аэробике
(11.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ